Львоўскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Львоўскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт
(ЛНАУ)
1 Studentska Street, Dubliany (03).jpg
Галоўны корпус універсітэта
Міжнародная назва: Lviv National Agrarian University
Дэвіз: Carpent tua Poma Nepotes
Заснаваны: 1856
Тып: профільны ўніверсітэт
Рэктар: Снітынскі Уладзімір Васільевіч
Рэктар: Volodymyr Snitynskyi[d]
Студэнты: каля 18 000
Юрыдычны адрас: вул. Уладзіміра Вялікага 1, 80381 Дубляны, Львоўская вобл., Украіна
Сайт: lnau.lviv.ua

Львоўскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт (укр.: Львівський національний аграрний університет) — украінская вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарчага профілю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя навучальнай установы пачынаецца 9 студзеня 1856 г., калі ў Дублянах у ваколіцах Львова на сродкі і пад патранатам Галіцкага гаспадарчага таварыства была адкрыта сельскагаспадарчая школа. У 1878 г. школа стала дзяржаўнай, а ў 1880 г. ─ вышэйшай навучальнай установай Аўстра-Венгрыі.

У 1901 г. вышэйшай сельскагаспадарчай школе ў Дублянах на падставе пастановы міністра земляробства Аўстра-Венгрыі быў прысвоены статус акадэміі. У гэты перыяд былі адкрыты першыя кафедры: паляводства і раслінаводства, сельскай адміністрацыі, сельскай інжынерыі, пры ёй таксама адкрылі станцыю па выпрабаванню сельскагаспадарчай тэхнікі, быў пабудаваны хімічны корпус і павільён механізацыі, разбудоўваўся інтэрнат, быў закладзены вадаправод.

Пасля далучэння заходніх зямель Украіны да Польшчы ў 1919 г. акадэмія страціла аўтаномію і ўвайшла ў склад Львоўскай палітэхнікі. На базе акадэміі ў лістападзе 1919 г. быў створаны паляводча-лясны факультэт Львоўскай палітэхнікі. Першыя тры семестра навучання адбываліся ў Львове, а тры наступныя ─ ў Дублянах.

Падчас нямецкай акупацыі вышэйшыя навучальныя ўстановы Львова фактычна спынілі сваю дзейнасць. У жніўні 1942 г. навучальная ўстанова ў Дублянах працягнула сваю працу як дзяржаўныя прафесійныя сельскагаспадарчыя курсы ў Львове у падпарадкаванні аддзела навукі і навучання Генерал-губернатарства. Выкладанне вялося на нямецкай мове.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны на базе факультэта па рашэнні Савета Міністраў СССР і загадам міністра вышэйшай адукацыі СССР ад 30 верасня 1946 г. быў створаны Львоўскі сельскагаспадарчы інстытут.

У інстытуце паступова ствараліся новыя факультэты: агранамічны, механізацыі сельскай гаспадаркі, землеўпарадкавальны, эканамічны, сельскай архітэктуры і будаўніцтва, часова працавалі факультэты плодагародніны, лесамеліярацыі, электрыфікацыі сельскай гаспадаркі.

У 1960-х гг. у Дублянах была закладзена асноўная вучэбна-бытавая база універсітэта.

Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 5 верасня 1996 г. на базе сельскагаспадарчага інстытута быў утвораны Львоўскі дзяржаўны аграрны універсітэт. 24 сакавіка 2008 г. Указам Прэзідэнта Украіны Львоўскаму дзяржаўнаму аграрнаму ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты і інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт агратэхналогій і экалогіі;
  • Факультэт будаўніцтва і архітэктуры;
  • Факультэт землеўпарадкавання;
  • Факультэт механікі і энергетыкі;
  • Эканамічны факультэт;
  • Інстытут паслядыпломнай адукацыі.

Каледжы[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт сёння[правіць | правіць зыходнік]

Зараз Львоўскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт - гэта сучасная шматпрофільная навучальная ўстанова, на факультэтах якога навучаецца па 15 напрамках і 20 спецыяльнасцях больш за 10 тыс. студэнтаў, больш за 2 тыс. чалавек штогод павышаюць сваю кваліфікацыю ў Інстытуце паслядыпломнай адукацыі. Акрамя таго, у 8 каледжах універсітэта навучаецца больш за 8 тыс. студэнтаў. Функцыянуе аспірантура і дактарантура па 7 спецыяльнасцях, функцыянуе 3 саветы па абароне дысертацый па сельскагаспадарчых, эканамічных і тэхнічных навуках. На 37 кафедрах універсітэта працуюць вядомыя навукоўцы, вопытныя педагогі, сярод якіх больш 60 дактароў навук, прафесараў і больш за 300 кандыдатаў навук, дацэнтаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]