Львоўскі інстытут эканомікі і турызму
Львоўскі інстытут эканомікі і турызму (ЛІЕТ) | |
---|---|
Львівський інститут економіки і туризму | |
Арыгінальная назва | Львівський інститут економіки і туризму |
Міжнародная назва | Lviv Institute of Economy and Tourism |
Заснаваны | 1899 |
Год закрыцця | 2020 |
Рэктар | Ігар Емельянавіч Бочан |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. Менцынскага 8, Львоў, 79007, Украіна |
Сайт | liet.lviv.ua |
Львоўскі інстытут эканомікі і турызму (укр.: Львівський інститут економіки і туризму) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, падпарадкаваная Міністэрству адукацыі і навукі Украіны, якая размяшчалася ў Львове. Заснаваны ў 1899 годзе загадам аўстра-венгерскага імператара Франца-Іосіфа як Львоўская імператарска-каралеўская гандлёвая школа. 25 чэрвеня 2020 года на падставе распараджэння Кабінета міністраў Украіны інстытут быў далучаны да Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франко.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1899 годзе ў Львове была заснавана навучальная ўстанова пад назвай «Імператарска-каралеўская гандлёвая школа». У 1899—1900 гг. школа часова знаходзілася ў доме С. Скарбэка (сучасны будынак тэатра імя М. Занкавецкай). У 1900 г. для Гандлёвай школы было выдзелена асобнае памяшканне (зараз — будынак аднаго з факультэтаў інстытута на вул. Лесі Украінкі, 39). У 1902—1903 гг. Гандлёвая школа атрымала статус Імператарска-каралеўскай гандлёвай акадэміі. У акадэміі ажыццяўлялі падрыхтоўку спецыялістаў для сферы гандлю і абслугоўвання. У ёй рыхтавалі камерсантаў, купцоў, стэнографаў, вывучалі нямецкую і французскую мовы.
Падчас Першай сусветнай вайны калектыў вымушаны быў эміграваць у Вену, вярнуўшыся ва Украіну часова спыніў навучанне студэнтаў з-за ваеннага часу. І толькі ў 1919 г. Імператарска-каралеўская гандлёвая акадэмія аднаўляе сваю працу і атрымлівае ад новых польскіх уладаў назву «Дзяржаўная гандлёвая акадэмія ў Львове». Месца яе размяшчэння — вул. Скарбкаўская, 39 (цяпер вул. Л. Украінкі, 39).
У верасні 1939 г. пасля ўсталявання ў Львове савецкай улады на базе акадэміі быў арганізаваны тэхнікум савецкага гандлю і тэхнікум грамадскага харчавання. Падчас Другой сусветнай вайны тэхнікумы часова прыпынілі сваю дзейнасць і аднавілі яе ў верасні 1944 г.
24 сакавіка 2004 г. распараджэннем Кабінета міністраў Украіны быў створаны Львоўскі інстытут эканомікі і турызму — вядучая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў галіне развіцця навукі аб турызме і падрыхтоўцы персаналу для вытворчасці і развіцця турыстычнай і гасцінічна-рэстараннай індустрыі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Турызму, гатэльнай і рэстараннай справы
- Менеджменту, таваразнаўства і камерцыйнай дзейнасці
- Бухгалтарска-эканамічны
Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- Тэорыі і практыкі турызму
- Гатэльна-рэстараннай справы
- Харчовых тэхналогій і здаровага харчавання
- Менеджменту і камерцыйнай дзейнасці
- Прадпрымальніцтва, таваразнаўства і экспертызы тавараў
- Міжнароднай эканомікі і інвестыцыйнай дзейнасці
- Уліку і фінансаў
- Сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
- Натуральна-матэматычных дысцыплін і інфармацыйных тэхналогій
- Замежных моў
Вучэбная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў, бакалаўраў і магістраў па спецыяльнасцях:
- турызм
- гатэльна-рэстаранная справа
- менеджмент арганізацый (менеджмент гатэльнай гаспадаркі і турызму, менеджмент гатэльнага і рэстараннага бізнесу)
- харчовыя тэхналогіі і інжынерыя (тэхналогія аздараўленчага і прафілактычнага харчавання)
- улік і аўдыт (улік і фінансы ў гатэльна-рэстаранным і турыстычным бізнэсе)
- міжнародная эканомікі (міжнародны турызм)
- таваразнаўства і камерцыйная дзейнасць (кіраванне таварнымі сістэмамі і мерчандайзинг)
- таваразнаўства і экспертыза ў мытнай справе
У інстытуце ажыццяўляецца падрыхтоўка на дзённай і завочнай формах навучання па дзяржаўнай замове і па кантракце. Па заканчэнні інстытут выдае дыпломы дзяржаўнага ўзору.