Любоў Рыгораўна Румянцава
| Любоў Рыгораўна Румянцава | |
|---|---|
| Амерыканскі акцёр, спявак і аўтар песень, рэжысёр і грамадскі дзеяч Дын Сірыл Рыд і савецкая актрыса Любоў Румянцава падчас 9-га Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю, ліпень 1975 года. | |
| Дата нараджэння | 18 красавіка 1943[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 18 лістапада 2020 (77 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Месца працы | |
| Прафесія | актрыса, тэатральны педагог |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0750183 |
Любоў Рыгораўна Румя́нцава (у дзявоцтве Чарнавол; 18 красавіка 1943[1], Пяцігорск, Стаўрапольскі край — 18 лістапада 2020, Мінск) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1978).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 18 красавіка 1943 года ў Пяцігорску Стаўрапольскага краю РСФСР.
Скончыла ў 1964 годзе Маскоўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага. З 1964 года працавала ў Маскоўскім драматычным тэатры на Малой Броннай. З 1966 года — на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1981 года — у Тэатры-студыі кінаакцёра).
Памерла 18 лістапада 2020 года ў Мінску[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выканаўца лірыка-драматычных і драматычных роляў. Ёй уласцівы выразная пластыка, экспрэсіўнасць, уменне выявіць духоўную сутнасць персанажа. Сярод тэатральных роляў: Наташа («Сам-насам з усімі» А. Гельмана), Жанчына («Чалавечы голас» Ж. Както), Красавіна, Домна Панцялеўна («Жаніцьба Бальзамінава», «Таленты і паклоннікі» А. Астроўскага), Гертруда («Гамлет» У. Шэкспіра), Філумена («Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа) і інш.
Здымаецца ў кіно з 1959 года. Яе галоўная роля ў фільме «Альпійская балада», знятым у 1965 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм», прынесла актрысе ўсесаюзную і сусветную вядомасць, любоў і прызнанне гледачоў.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Назва | Роля | ||
|---|---|---|---|---|
| ф | Калыханка | Аўрыка, дачка архівіста (галоўная роля) | ру | |
| ф | Альпійская балада | Джулія Навелі, былая вязніца канцлагера | ру | |
| ф | Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка | Марына Крывіц, блудніца, тайна змененая ў апостала Іаана | ру | |
| ф | Прыгодны да нестраявой | Лена Каралёва, старшына разведроты | ру | |
| ф | Руіны страляюць… | пакаёўка гаўляйтара Кубе | ру | |
| ф | Дарога на Рубецаль | Людміла Чарнова («Чарныш»), партызанка (галоўная роля) | ру | |
| ф | Бацька | Ніна, складная | ру | |
| ф | Аннычка | Ганна Кмець (Аннычка), гуцулка, дачка пана Кмеця (галоўная роля) | ру | |
| ф | Міравы хлопец | Дэлія Уэйд, перакладчык Логінава | ру | |
| ф | Учора, сёння і заўжды | Арыгінальная назва невядомая | ру | |
| ф | Быць чалавекам | Арыгінальная назва невядомая | ру | |
| ф | Ясь і Яніна | Ганна, жонка заатэхніка Адама | ру | |
| ф | Вялікі ўтаймавальнік | Арыгінальная назва невядомая | ру | |
| ф | Надзейны чалавек | Арыгінальная назва невядомая | ру | |
| ф | Я — Вадалаз 2 | Ганна Сайко | ру | |
| ф | Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка | прынцэса Віктуся і прынцэса Катуся | ру | |
| ф | Нядзельная ноч | урач | ру | |
| ф | Вянок санетаў | выканаўца ролі ў спектаклі «Тры сястры» | ру | |
| ф | У профіль і анфас (навела «Берагі») | Мар'я | ру | |
| ф | Расклад на паслязаўтра | маці дзесяцікласніка фізіка-матэматычнай школы Віктара Кавалева | ру | |
| ф | Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва | Сланова, маці Мішы | ру | |
| ф | Вялікая — малая вайна | Соф'я Аляксееўна | ру | |
| ф | З кошкі ўсё і пачалося... | Уладзіміраўна, школьны настаўнік | ру | |
| ф | Раптоўны выкід | Люба | ру | |
| ф | Наш бронецягнік | эпізод | ру | |
| ф | Сяброў не выбіраюць | Варвара Міхайлаўна | ру | |
| ф | Пад прыступкамі | Луіза Пракопаўна | ру | |
| ф | Справа Сухаво-Кабыліна | эпізод | ру | |
| ф | Мы едзем у Амерыку | мама | ру | |
| ф | На цябе спадзяюся | цёця-мама | ру | |
| ф | Без доказаў | Арыгінальная назва невядомая | ру | |
| ф | З пекла ў пекла | эпізод | ру | |
| ф | Птушкі без гнёздаў | пані Крычэўская, жонка прэзідэнта | ру | |
| ф | Мытар | эпізод | ру | |
| ф | Кантракт са смерцю | жонка прафесара Ігнатоўскага | ру | |
| 1998 | с | Зала чакання | Таццяна Цярэнцьеўна | (пуста) |
| ф | Рэйнджар з атамнай зоны | эпізод | ру | |
| ф | Прыхільнік | адвакат | ру | |
| ф | Закон | дырэктар музея | ру | |
| 2002 | с | Каменская 2 | маці Уланава | (пуста) |
| ф | Вакзал | правадніца | ру | |
| ф | Акупацыя. Містэрыі | Барбара | ру | |
| ф | Пакліканне | памочнік рэжысёра | ру | |
| ф | Нядзеля ў жаночай лазні | Зоя Іванаўна | ру | |
| ф | Дунечка | актрыса тэатра | ру | |
| 2005 | с | Тры талеры | Арына Леанідаўна | (пуста) |
| ф | Насланнё | цёця Шура, канс'ержка | ру | |
| 2009 | с | Вольф Месінг: які бачыў скрозь час | Раіса Андрэеўна | (пуста) |
| 2009 | с | Жураў | Соф'я Міхайлаўна, маці Наталлі Феафанавай | (пуста) |
| ф | Крах фаварыта | Лілія Іванаўна | ру | |
| 2009 | с | Тэрарыстка Іванова | Марыя Антонаўна | (пуста) |
| ф | Вока за вока | эпізод | ру | |
| ф | Варажба пры свечках | сакратар Рамадзіна | ру | |
| ф | Выпрабаванне вернасцю | Люба | ру | |
| ф | Прымета на шчасце | цёця Надзя | ру | |
| 2013 | с | Следчы Протасаў | Алена Андрэеўна Янсен | (пуста) |
Агучванне
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дыплом «За лепшае выкананне жаночай ролі» ў фільме «Альпійская балада» на фестывалі «Прыбалтыйская вясна» (1966);
- Медаль «За працоўную доблесць» Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (29.07.1971);
- Нагрудны знак «Выдатнік культурнага шэфства над Узброенымі Сіламі СССР» за шматгадовую актыўную дапамогу камандзірам і паліторганам у камуністычным выхаванні савецкіх воінаў ад ЦК прафсаюза працаўнікоў культуры (20.02.1978);
- Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы творчай інтэлігенцыі (пасля 40) (1995);
- «За лепшую жаночую ролю» ў спектаклі «Таленты і прыхільнікі» (Домна Панцялееўна) — «Маладзечанская сакавіца-1997»;
- «Лепшая жаночая роля» ў спектаклі «Філумена Мартурана» на VI Міжнародным кінафестывалі краін садружнасці незалежных дзяржаў і Балтыі «Лістапад-1999»;
- Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За значны асабісты ўнёсак у развіццё беларускай культуры» (2000 г.);
- Медаль «За выдатныя заслугі ў Беларускім кінематографе» Беларускага саюза кінематаграфістаў (2000);
- Юбілейны знак «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі: 100 гадоў прафсаюзнага руху» (2004).
- Ордэн Францыска Скарыны — за высокі прафесіяналізм, шматгадовую плённую працу ў сферы культуры (2008)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 студзеня 2016.
- ↑ Памерла акторка Любоў Румянцава(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022. Праверана 22 верасня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мядзведзева В. А. Румянцава Любоў Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Асобы
- Нарадзіліся 18 красавіка
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Пяцігорску
- Памерлі 18 лістапада
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі ДІТМа
- Постаці Беларусьфільма
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
- Кінаактрысы Беларусі
- Акцёры XX стагоддзя
- Актрысы тэатра Беларусі