Людзікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карэлы-людзікі
Ludic flag.svg
неафіцыйны сцяг карэлаў-людзікаў
Сучасны арэал рассялення і колькасць
Усяго: 5 000
Расія
Этнічныя мовы людзікоўская
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) Праваслаўе
Блізкія этнасы карэлы, вепсы, карэлы-лівікі

Лю́дзікі, карэ́лы-лю́дзікі (карэл.: lyydilaažed) — адзін з трох буйных субэтнасаў (апроч уласна карэлаў) у складзе карэльскага этнаса. Гэтак жа, як і субэтнас лівікаў (карэл.: livgiläizet / livgiläižet), істотна адрозніваецца па культуры і мове (аж да адрозненняў у алфавітах) ад уласна карэлаў. Людзікі ў пражываюць пераважна ў Прыанежскай Карэліі, на паўночным і ўсходнім узбярэжжы Анежскага возера.

Гісторыя і паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Этнагенез людзікаў, і карэлаў наогул, застаецца недастаткова вывучаным. Агульнапрынятым з'яўляецца пункт гледжання, што субэтнас сфарміраваўся падчас міжэтнічнага кантакту сярэдневяковай карэлы з вессю, а таксама асіміляваў падчас этнагенезу ў Сярэднявеччы аўтахтонных саамаў, што і абумовіла ў канчатковым выніку своеасаблівасць мовы і культуры. Першай з пісьмовых крыніц пра людзікаў згадвае пад назвай племя лі́ўдзі або лю́дзі (лац.: liudi) Баварскі ананім, які датуецца першай паловай IX стагоддзя. Некалькі пазней людзікаў згадвае Ахмед ібн Фадлан у сваёй кнізе пра падарожжа на Волгу ў 921922 гадах пад назвай народа «луўд-аана», у рускіх сярэдневяковых крыніцах карэлы-людзікі часцяком згадваліся пад назвай людзіны, без суаднясення з карэламі (карэлай). Аднак яшчэ істотна раней, пры заснаванні Ноўгарада адзін з яго канцоў быў названы «Людзін», падобна таму, як па імі племя наровы быў названы Нераўскі канец.

Тэрыторыя людзікаў уваходзіла ў склад Абанежскай пяціны Наўгародскай зямлі. Разам з Наўгародскай зямлёй людзікі ўвайшлі пры Іване III у склад Маскоўскай дзяржавы.

Антрапалагічны тып[правіць | правіць зыходнік]

Карэлы-людзікі адносяцца да еўрапеоіднай вялікай расы, яе беламора-балтыйскага тыпу, які характарызуецца мінімальнай мангалоіднай прымешкай.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне мовы дагэтуль дакладна не вызначана, пануючай застаецца гіпотэза, што яна сфарміравалася на базе сярэдневяковай уласна карэльскай мовы пад значным уплывам вепскай мовы. Яна адносіцца да фіна-ўгорскай групы моў і класіфікуецца як аглютынатыўная мова. У мове прысутнічае значная колькасць запазычанняў з архаічнай вепскай мовы. Даклданых звестак пра ўзнікненне пісьменнасці ў людзікаў не маецца, у XIX стагоддзі яна ўжо існавала на аснове кірыліцы, у 1930-х гадах было ўведзена пісьмо на аснове лацініцы.

У складзе людзікоўскай мовы вылучаюцца наступныя дыялекты:

У расійскай лінгвістцы мову прынята лічыць дыялектам карэльскай мовы, у той час як частка фінскіх лінгвістаў і большасць заходніх лічаць яе самастойнай мовай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Карэлы