Перайсці да зместу

Комі (народ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Комі
Саманазва коми, коми морт, коми войтыр
Колькасць т арэал
Разам: 350 000

 Расія:
228 235 (2010 г.)[1], 293 406 (2002 г.)[2]

 Украіна: 1 545 (2001 г.)[4]
Апісанне
Этнічныя мовы комі-зыранская, руская
Рэлігія праваслаўе, стараверства
Уваходзіць у Фіна-ўгорскія народы
Роднасныя народы комі-пярмякі, комі-язьвінцы, удмурты

Комі — народ, які пражывае ў Расіі, на паўночным усходзе яе еўрапейскай часткі, карэннае насельніцтва Рэспублікі Комі.

Вылучаюцца наступныя этнаграфічныя групы: верхневычагодцы, ніжневычагодцы, вішэрцы, вымічы, іжэмцы, пячорцы, прылузцы, сысольцы, удорцы. Лакальныя этнаграфічныя групы комі захоўваліся да пачатку XX стагоддзя. Найбольшая своеасаблівасць у культуры мелі ўдорцы — насельніцтва вярхоўяў Вашкі і Мязені, іжэмцы — нізоўяў Пячоры, прыузцы — вярхоўяў Лузы і Годкі.

Карта рассялення комі на тэрыторыі Расіі

Большасць расійскіх комі (256 тыс.[5]) пражывае ў Рэспубліцы Комі, асобным нацыянальна-адміністрацыйным суб'екце РФ.

Хоць большасць прадстаўнікоў народа комі ў РФ жыве ў Рэспубліцы Комі, там яны складаюць толькі 30 % (256 тыс.) ад усяго насельніцтва. Носьбітаў мовы комі ў межах народа ў Расіі даволі мала — роднай мову комі назвалі толькі 169 тыс. чалавек комі нацыянальнасці.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Афіцыйны сайт Усерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года. Інфармацыйныя матэрыялы пра канчатковыя вынікі Ўсерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года Архівавана 30 красавіка 2020.
  2. а б в г д е ё ж з і к л Усерасійскі перапіс насельніцтва 2002 года. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 24 снежня 2009.
  3. Масстат: Дадаткі да вынікаў УПН 2010 года ў горадзе Маскве: Дадатак 5. Нацыянальны склад насельніцтва па г. Масква
  4. Усеўкраінскі перапіс насельніцтва 2001 года. Размеркаванне насельніцтва па нацыянальнасці і роднай мове(недаступная спасылка). Дзяржаўны камітэт статыстыкі Украіны. Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2019. Праверана 3 лютага 2014.
  5. Тысячелетие народа Коми: человек и климат(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2009. Праверана 9 красавіка 2009.