Людміла Іванаўна Чалоўская
Людміла Іванаўна Чалоўская | |
---|---|
Род дзейнасці | партызан |
Дата нараджэння | 25 верасня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лістапада 1943 (19 гадоў) |
Месца смерці | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Людміла Іванаўна Чалоўская (нар. 25 верасня 1924, г. Магілёў — 7 лістапада 1943, Барысаў) — удзельніца партызанскага руху на Барысаўшчыне ў Вялікую Айчынную вайну.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 25 верасня 1924 года ў Магілёве ў сям’і ваеннаслужачага. Член ВЛКСМ з 1940 г. 3 1935 г. жыла ў Барысаве. Вясною 1941 года скончыла 8 класаў 2-й сярэдняй школы. 3 ліпеня 1941 г. член камсамольска-маладзёжнай групы Барысаўскага камуністычнага падполля. Распаўсюджвала лістоўкі, збірала зброю і боепрыпасы, звесткі аб размяшчэнні нямецкіх войск. 3 лютага 1942 г. разведчыца і сувязная партызанскага атрада імя Ф. Э. Дзяржынскага брыгады «Дзядзькі Колі», з ліпеня 1943 г. — у партызанскай спецыяльнай групе НКДБ СССР «Артур». Падтрымлівала сувязь з падпольнымі групамі ў Барысаве, перадавала ім міны, узрыўчатку для дыверсій, збірала звесткі разведкі для партызан, здабывала бланкі пашпартоў, удзельнічала ў арганізацыі ўцёкаў ваеннапалонных. Дом, дзе жыла маці Люсі ў Барысаве, быў явачнай кватэрай партызанскіх сувязных і падпольшчыкаў.
3 кастрычніка 1943 г. пры выкананні чарговага задання Л. I. Чалоўская была схоплена гітлераўцамі і кінута ў Барысаўскую турму. Пасля катаванняў расстраляна ў ноч з 6 на 7.11.1943 г.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Пасмяротна ўзнагароджана 2 ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Імем адважнай партызанкі названы вуліца і піянерская дружына сярэдняй школы № 13 у Барысаве. У 1958 годзе ў Барысаве пастаўлены помнік Люсі Чалоўскай (скульптар С. Селіханаў, архітэктар Г. Калюжны).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- У. У. Бянько, Л. Г. Лапцэвіч. 44. Помнік Чалоўскай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.
- Мачульский Р. Н. Вечный огонь: Партизанские записки.— 3 изд.— Мн., 1978;
- Андрющенко Н. Дорогами подвигов. — 2 изд. — Мн., 1978.