Лявонцій (Бондар)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мітрапаліт Лявонцій
Мітрапаліт Лявонцій
Мітрапаліт Арэнбургскі і Бузулукскі
14 мая 1963 — 24 студзеня 1999
Царква: Руская праваслаўная царква
Папярэднік: Паладый (Камінскі)
Пераемнік: Валянцін (Мішчук)
6-ы Епіскап Новасібірскі і Барнаульскі
5 мая 1961 — 14 мая 1963
Папярэднік: Донат (Шчогалеў)
Пераемнік: Касіян (Яраслаўскі)
Епіскап Бабруйскі,
вікарый Мінскай епархіі
10 жніўня 1956 — 5 мая 1961
Папярэднік: Мітрафан (Гутоўскі)
Пераемнік: Пётр (Карпусюк)

Адукацыя:
Прафесія: святар
Імя пры нараджэнні: Бондар Леанід Фадзеевіч
Нараджэнне: 24 красавіка (7 мая) 1913(1913-05-07)
Смерць: 24 студзеня 1999(1999-01-24) (85 гадоў)
Пахаванне:
Прыняцце свяшчэннага сану: 2 студзеня 1944
Прыняцце манаства: 28 снежня 1943
Епіскапская хіратонія: 10 жніўня 1956

Узнагароды:
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра II ступені (РПЦ)
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
Ордэн Дружбы народаў

Мітрапаліт Лявонцій (у свеце Леанід Фадзеевіч Бондар; 1913, Мерач, Троцкі павет, Віленская губерня24 студзеня 1999) — беларускі і рускі праваслаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям'і псаломшчыка. У 1935 скончыў Віленскую духоўную семінарыю, а ў 1939 — Праваслаўны Багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, атрымаўшы ступень магістра багаслоўя.

У 19401942 паслушнік у Віленскім Святадухаўскім манастыры. 26 снежня 1943 пастрыжаны ў манаства, пасвечаны ў іераманаха 2 студзеня 1946. У 1946 прызначаны рэктарам Багаслоўска-пастырскіх курсаў пры Жыровіцкім манастыры з узвядзеннем у сан ігумена. У 19471949 святар у в. Хоўхла Маладзечанскага раёна і ў в. Ястрэбль Брэсцкай вобласці. У лістападзе 1949 стаў інспектрам і выкладчыкам Мінскай Духоўнай семінарыі пры Жыровіцкім манастыры. Выкладаў Свяшчэннае Пісанне Старога Запавету, склаў машынапісны канспект па Старым запавеце для ўсіх чатырох класаў семінарыі. З ліпеня 1953 — намеснік Жыровіцкага манастыру ў сане архімандрыта.

23 ліпеня 1956 стаў Бабруйскім епіскапам, вікарыем Мінскай епархіі. Служыў у Свята-Мікольскім саборы Бабруйску аж да яго зачынення. У 1960 часова кіраваў Мінскай епархіяй. У маі 19611963 кіравальны архірэй Новасібірскай і Барнаульскай епархіі. З 1963 кіраваў Арэнбургскай епархіяй. Ад 1971 архіепіскап. На інтранізацыі патрыярха Алексія II як самы старэйшы па хіратоніі архірэй у Рускай праваслаўнай царкве ўручыў яму архіпастырскае жазло. Ад 1992 мітрапаліт. За гады служэння Лявонція ў Арэнбургскай епархіі колькасць прыходаў вырасла больш чым у сем разоў і дасягнула ста адзінаццаці.

Пахаваны ў Мікольскім кафедральным саборы Арэнбурга. Быў узнагароджаны ордэнамі: вялебнага Сергія Раданежскага I і II ступені, святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра II ступені, святога вернага князя Данііла Маскоўскага I ступені, ордэнам Сяброўства народаў. Ганаровы грамадзянін Арэнбурга. Ведаў сем моў і на памяць цытаваў Біблію. Сабраў велізарную бібліятэку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]