Пётр (Карпусюк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр
Peter (Karpusyuk).jpg
Епіскап Тураўскі і Мазырскі
24 ліпеня 1992 — 24 снежня 2004
Абранне 17 ліпеня 1992
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Пераемнік Сцяфан (Нешчарэт)
4-ы Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі
24 снежня 2004 — 27 снежня 2005
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Папярэднік Лявонцій (Бондар)
Пераемнік Сафроній (Юшчук)
Епіскап Друцкі
11 красавіка 2006 — 25 снежня 2013
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Епіскап Смаргонскі
25 снежня 2013 — 25 снежня 2014
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Епіскап Дзятлаўскі
25 снежня 2014 — 6 чэрвеня 2020
Царква Беларуская Праваслаўная Царква

Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Прафесія святар
Нараджэнне 5 студзеня 1959(1959-01-05)
Смерць 6 чэрвеня 2020(2020-06-06) (61 год)

Узнагароды

Пётр (свецкае імя: Віктар Пятровіч Карпусюк; 5 студзеня 1959, Брэст — 6 чэрвеня 2020[1]) — беларускі царкоўны дзеяч, схіепіскап Дзятлаўскі, вікарый Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (2014—2020).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1977—79 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1982 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1986 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію.

18 сакавіка 1982 года пастрыжаны ў манаства, 23 красавіка таго ж года пасвечаны ў іерадыяканы. Служыў як іпадыякан патрыярха Пімена.

15 красавіка 1989 года пасвечаны ў іерэя затым узведзены ў сан ігумена.

У 1990 годзе быў узведзены ў сан архімандрыта, прызначаны эканомам Троіца-Сергіевай лаўры.

17 ліпеня 1992 года пастановай Святога Сінода прызначаны епіскапам Тураўскім і Мазырскім. 24 ліпеня таго ж года ў Пакроўскім кафедральным саборы Віцебска, за літургіяй, быў хіратанісаны ў епіскапы мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, архіепіскапамі Магілёўскім і Мсціслаўскім Максімам, Гродзенскім і Ваўкавыскім Валянцінам, епіскапамі Віцебскім і Аршанскім Дзмітрыем, Пінскім і Лунінецкім Сцяфанам, Гомельскім і Жлобінскім Арыстархам.

24 снежня 2004 года прызначаны епіскапам Бабруйскім і Асіповіцкім (з 20 красавіка 2005 года — Бабруйскім і Быхаўскім).

27 снежня 2005 года пастанаўленнем Святога Сінода быў вызвалены «ад кіравання Бабруйскай епархіяй і, да вызначэння аб далейшым яго служэнні ў межах Беларускай Праваслаўнай Царквы, яму належыць знаходзіцца ў Свята-Троіцкім Маркавым мужчынскім манастыры ў г. Віцебску».

11 красавіка 2006 года пастановай Святога Сінода прызначаны епіскапам Друцкім, вікарыем Віцебскай і Аршанскай епархіі.

Пастановай Свяшчэннага Сінода ад 26 снежня 2013 года прызначаны епіскапам Смаргонскім, вікарыем Навагрудскай епархіі.

Пастановай Сінода Беларускага Экзархату ад 19 лістапада 2014 года праасвяшчэннаму Пятру прысвоены тытул «епіскап Дзятлаўскі, вікарый Навагрудскай епархіі».

У 2015 годзе пастрыжаны ў схіму[2].

Памёр 6 чэрвеня 2020 года ў выніку працяглай хваробы, ускладненай каранавіруснай інфекцыяй COVID-19[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі