Нявешчанка
Выгляд
(Пасля перасылкі з Ляхава (возера))
Нявешчанка | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 116 м[1] |
Даўжыня | 2,15 км |
Шырыня | 0,12 км |
Плошча | 0,22 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 5,0 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Няве́шчанка, Ля́хава — возера ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці, за 6 км на поўнач ад горада Рэчыца, каля вёскі Гіроў. Адносіцца да басейна ракі Дняпро (прылягае да яго поймы).
Плошча паверхні 0,22 км², даўжыня 2,15 км, шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 5,0 км.
Возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Вузкімі пратокамі на захадзе і поўдні злучана з безыменнымі азёрамі. На паўночным усходзе каналізаваным ручаём злучана з сістэмай меліярацыйных каналаў.
У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 35. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ліст карты N-36-121. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. Архівавана 1 мая 2013.
- Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 16 верасня 2021. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 25 сакавіка 2020. (руск.)