Лідзія Іванаўна Ржэцкая
Лідзія Іванаўна Ржэцкая | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 (17) красавіка 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 1977 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Міхаіл Аляксееў[d] і Лявон Гдальевіч Рахленка |
Дзеці | Таццяна Міхайлаўна Аляксеева і Валянціна Леанідаўна Рахленка |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 6720035 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лідзія Іванаўна Ржэцкая (5 красавіка (17 красавіка) 1899, Мінск — 24 кастрычніка 1977, Мінск) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1944), Народная артыстка СССР (1955).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і чыгуначніка. Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1916 годзе. У 1917—1920 гадах працавала ў Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі, з 1921 года — у Беларускім тэатры імя Я. Купалы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Для творчасці характэрны глыбіня думкі і прастата выканання, народнасць, мяккі лірызм і гумар, палкая грамадзянскасць. Значнымі дасягненнямі сталі яе ролі ў беларускім рэпертуары: Альжбета («Паўлінка» Я. Купалы), Маці («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Наталля, цёця Каця, Вярбіцкая («Канец дружбы», «Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы), Каспарыха («Салавей» З. Бядулі), Ганначка («На Купалле» М. Чарота), Афрасіння («Машэка» Е. Міровіча), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка). У класічнай рускай і сусветнай драматургіі спалучала традыц. падыход да класікі з сучасным яго разуменнем, уласнай адметнай трактоўкай вобразаў: Мурзавецкая, Кручыніна і Галчыха, Шаблова, Домна Панцялееўна, Кукушкіна, Турусіна («Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «Позняе каханне», «Таленты і паклоннікі », «Даходнае месца », «На ўсякага мудраца хапае прастаты » А. Астроўскага), Сакалова («Апошнія» М. Горкага), Фразіна («Скупы » Мальера). Сярод інш. роляў: Марфа Пятроўна («Рускія людзі» К. Сіманава), Марфа Касьянаўна («У мяцеліцу» Л. Лявонава?!), Заіра («Мяцеж» Дз. Фурманава і С. Паліванава) і інш.
Выступала на радыё, здымалася ў кіно («Хто смяецца апошнім», «Гадзіннік спыніўся апоўначы»), Дзяржаўная прэмія СССР (1951).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаная ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 2 іншымі ордэнамі, медалямі. Народная артыстка БССР (1944) i СССР (1955), Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР (1951) за ролю Аўдоцці Захароўны ў «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Першы муж хімік Міхаіл Аляксееў памёр, калі іх дачцэ Таццяне было ўсяго 4 месяцы. Другі раз пабралася шлюбам з акцёрам Леанідам Рахленкам, ад якога нарадзіла дачку Валянціну[2], якая стала піяністкай.
Зноскі
- ↑ Ржецкая Лидия Ивановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ СЕМЬЯ С ИСТОРИЕЙ. Лидия Ржецкая, Леонид Рахленко, Генрих Вагнер — три народных артиста в одной семье Архівавана 7 студзеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ракіцкі В. А. Ржэцкая Лідзія Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 388. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 515.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 4. — Мн., 1987. — С. 508.
- Ржэ́цкая Лідзія Іванаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 627. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Ржэцкая Лідзія Іванаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 116. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 2003. — С. 300.
- Ржецкая Лидия Ивановна // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 529. — 737 с. — 50 000 экз.
- Ржецкая Лидия Ивановна // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Актрысы паводле алфавіта
- Актрысы СССР
- Актрысы тэатра Беларусі
- Актрысы XX стагоддзя
- Члены КПСС
- Кінаактрысы СССР
- Кінаактрысы Беларусі