Аўдронюс Ажубаліс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўдронюс Ажубаліс
літ.: Audronius Ažubalis
Audronius Ažubalis2.JPG
Міністр замежных спраў Літвы
11 лютага 2010 — 13 снежня 2012
Прэм’ер-міністр: Андрус Кубілюс
Прэзідэнт: Даля Грыбаўскайце
Папярэднік: Вігаўдас Ушацкас
Пераемнік: Лінас Антанас Ліцкявічус
Дэпутат Сейма
1996 — 2000
з 2004
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат, журналіст, палітык
Нараджэнне: 17 студзеня 1958(1958-01-17) (61 год)
 
Узнагароды:
Order of Merit (Ukraine), 3rd class

Аўдро́нюс Ажуба́ліс (літ.: Audronius Ažubalis; нар. 17 студзеня 1958, Вільнюс, Літоўская ССР) — літоўскі журналіст, дзяржаўны дзеяч, Міністр замежных спраў Літвы (2010—2012).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўдронюс Ажубаліс скончыў сярэднюю школу імя Антанаса Венуоліса ў Вільні (1976). Адлічаны з другога курсу гістарычнага факультэта Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта за сувязь з літоўскай Хельсінкскай групай. У 1977—1979 гадах служыў у войску.

У 1979—1988 гадах працаваў у Літоўскім дзяржаўным камітэце па справах выдавецтваў, друку і кніжнага гандлю, Літоўскім навукова-метадычным цэнтры культуры, Літоўскім дзяржаўным камітэце тэлебачання і радыёвяшчання, Літоўскім рэспубліканскім агенцтве па пракаце кінафільмаў. У 1989 завочна скончыў факультэт журналістыкі Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1989—1990 гадах працаваў карэспандэнтам газеты Саюдзіса літ.: «Atgimimas» («Адраджэнне»). У 1990 цягам шасці месяцаў вывучаў палітыку і эканоміку ў Сусветным інстытуце прэсы Макалестэрава каледжа (ЗША).

У 1990—1992 быў прадстаўніком па сувязях з прэсай старшыні Вярхоўнага Савета Вітаўтаса Ландсбергіса. У 1991—1993 займаў пасаду загадчыка Цэнтра інфармацыі і аналізу Вярхоўнага Савета (Аднаўленчага Сейма).

У 1993 годзе заснаваў першы ў Літве кансультацыйны цэнтр па сувязях з грамадскасцю, якіі кіраваў да лістапада 1996 года. У 1996 быў абраны ў Сейм Літоўскай Рэспублікі. Падчас дэпутацтва займаў пасады старшыні Камітэта замежных спраў, намесніка старшыні Камітэта па еўрапейскіх справах. Сябар Партыі кансерватараў Літвы «Саюз Айчыны» (цяпер — Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты) з 1998 года.

У 1998—2000 адначасна з'яўляўся прэзідэнтам Літоўска-Брытанскай гандлёвай палаты. Пасля сканчэння дэпутацкага тэрміна быў генеральным дырэктарам грамадскай установы «Цэнтр перакладаў, дакументацыі і інфармацыі» пры канцылярыі Урада Літоўскай Рэспублікі (2001—2004), прэзідэнтам Нацыянальнай асацыяцыі выдаўцоў часопісаў (2001—2003).

У лістападзе 2004 года зноў абраны ў Сейм, у 2008 пераабраны; стаў старшынёй Камітэта замежных спраў.

11 лютага 2010 прызначаны міністрам замежных спраў Літвы. У 2011 старшыняваў у АБСЕ як прадстаўнік Літвы.

У 2012 годзе абраны ў Сейм, пераабраны ў 2016.

Валодае англійскай і рускай мовамі.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае двух дачок.

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

У 2019 годзе Аўдронюс Ажубаліс выступіў супраць беларускай і польскай моў на магілах паўстанцаў 1863-​1864 гадоў, якіх мусілі перапахаваюць на віленскіх могілках Росы, бо калі дзяржаўнай літоўскай мове патрэбны «спадарожнікі», на яго думку, гэта ўжо будзе не дзяржаўнае пахаванне[1].

" Яшчэ тут суседзі-беларусы замітусіліся і патрабуюць, каб хаця б прозвішча Кастуся Каліноўскага было і па-беларуску напісана. Напісанне прозвішчаў трыма мовамі — несур’ёзна. Адзін чалавек — тры прозвішчы, як у музеі, каб усім наведнікам было ўсё ясна. Толькі, бачыце, гэта не інфармацыйная шыльдачка музейнага экспаната, гэта пантэон змагароў за свабоду Літвы (а яе яны ўсе разумелі ў катэгорыях таго часу) ад маскоўшчыны[1]. "

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]