Магерка

Маге́рка[1], венгерка[1], батораўка[1] (таксама Катруха у жаргоне дрыбінскіх шапавалаў) (Праз польск.: magierka ад венг.: magyar — венгерская шапка) — старадаўні мужчынскі галаўны ўбор без казырка, пашыраны на Беларусі ў XVI—XIX стагоддзях. Спачатку рабілася з аксаміта ці сукна, але потым самым звычайным матэрыялам для магерак стала валяная поўсць[2].
Звычайна для вытворчасці магерак зшывалі 4 кускі тоўстага сукна з валянай поўсці ў форме каўпака з завернутым уверх аколышам ці ўсечанага конуса вышынёй 15-20 см. Палі не рабіліся. Колер магеркі мог быць рознага адцення ад белага да чорнага, часам — карычневы[3].
Для ўпрыгожвання магерак карысталіся доўгім пяром, вышыўкай ніткамі і шнурам, часам футравай апухай, а таксама аплікацыяй.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Магеркі ўвайшлі ў карыстанне пад уплывам венгерскай моды, былі пашыраны з другой паловы XVI стагоддзя[1]. З часам стала часткай традыцыйнага народнага касцюма ў некаторых польскіх, літоўскіх, украінскіх і беларускіх мясцовасцях[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раманюк М. Ф. Маге́рка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 444. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- Раманюк М. Маге́рка / 6 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Раманюк М. Ф. Маге́рка // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 301—302. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магерка
- Магерка на малюнку д
- Выява Архівавана 4 сакавіка 2016.