Магілёўская (станцыя метро)
«Магілёўская» руск.: Могилевская | |
---|---|
Аўтазаводская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 2001 |
Шырыня платформаў, м | 15 |
Код станцыі | 210 |
Суседнія станцыі | Аўтазаводская |
![]() |
Магілёўская (трансліт.: Mahilioŭskaja) — канцавая станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэну. Адкрыта 5 верасня 2001 года ў складзе пятага ўчастка Аўтазаводскай лініі. На Магілёўскай упершыню былі пабудаванаы два ліфты для інвалідаў, а таксама ўсталяваны павільёны над выйсцямі, якія ахоўваюць лесвіцы ад дажджу і снегу.
Выйсці[правіць | правіць зыходнік]
Выйсці з двух вестыбюляў станцыі вядуць да Партызанскага праспекту, Ангарскай і Байкальскай вуліц, Палаца спорту Мінскага аўтамабільнага заводу, аўтастанцыі «Аўтазаводская». У ноч з 5 на 6 ліпеня 2011 года ў адзін з уваходаў на станцыю ў выніку буйнога ДТЗ ўрэзаўся грузавік, праз гэта на некалькі дзён другое выйсце станцыі было зачынена на рамонт. Па стане на верасень 2011 году адзін з крытых уваходаў застаецца часткова разабраным.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магілёўская (станцыя метро)