Магілёў (радыё)
Радыё «Магілёў» | |
---|---|
Горад | Магілёў |
Краіна | Беларусь |
Слоган | На тваёй хвалі |
Фармат | Музычны |
Музычны фармат | Поп-музыка |
Частата | FM: 96,4 (Магілёў); 106,6 (Бабруйск); 102,3 (Асіповічы); 100 (Крычаў); 99,4 (Касцюковічы); 100,4 (Амсціслаў) |
Час вяшчання | Кругласутачна |
Зона вяшчання | Магілёўская вобласць |
Дата пачатку вяшчання | 15 верасня 1997 (25 гадоў) |
Уладальнік | Тэлерадыёкампанія «Магілёў» |
Кіраўнікі | Максім Астравухаў, Ніна Міхнова |
Сайт | rm.tvrmogilev.by |
Радыё «Магілёў» — дзяржаўная радыёстанцыя Беларусі, заснаваная ў Магілёве ў 1997 годзе[1]. Прастора вяшчання ахоплівае Магілёўскую вобласць[2]. На пачатку працавала тры гадзіны ў дзень на радыёхвалі 70,1 Мегагерц[3]. Да 2002 г. называлася Новае радыё Магілёў[4]. Сядзіба месціцца ў Магілёве, зав. Камуністычны, д. 1.
Перадачы[правіць | правіць зыходнік]
- Грошы і бізнес (штодня, 07:35, 14:15 і 18:15);
- Дыска-клёш (штодня, 19:00; вядоўцы Васіль Данілаў, Канстанцін Дзянісаў, Ілля Касценіч і Ціна Паўлава);
- Мувіз (панядзелак-пятніца, 11:15; вядоўца Васіль Данілаў);
- Мьюзік (панядзелак-пятніца, 18:45; вядоўца Васіль Данілаў)
- Навароты (аўторак і чацвер, 11:45; вядоўца Васіль Данілаў);
- Найтлайф (субота-нядзеля, 0:00);
- Піпл (панядзелак-пятніца, 14:45; вядоўца Васіль Данілаў);
- Твіт-парад (серада, 11:45; вядоўца Ціна Паўлава);
- Фітнес (панядзелак і пятніца, 11:45; вядоўца Васіль Данілаў);
- Хіт парад «Снайпер» (серада, 21:05 і субота, 14:10; вядоўца Наталля Глушкова);
- Час прывітаў (штодня, 12:00; вядоўца Ірына Аляксандрава);
- Чылаўт тайм (субота-нядзеля, 23:00).
Зноскі
- ↑ Радыё «Магілёў» — 15 гадоў . Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт (6 снежня 2012). Праверана 11 верасня 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Тэлерадыёкампанія «Магілёў»(недаступная спасылка). Белтэлерадыёкампанія (6 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2014. Праверана 3 ліпеня 2018.
- ↑ Радыё «Магілёў» адзначае 15-годдзе . Белтэлерадыёкампанія (6 снежня 2012). Праверана 15 кастрычніка 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Алег Хлыстоў. Радыёвяшчанне , Гарадская цэнтральная бібліятэка Магілёва (2009). Праверана 29 жніўня 2013.(недаступная спасылка)