Магістраль М7
Выгляд
| Аўтадарога | ||
| Магістраль М7 | ||
|---|---|---|
| ||
| Схема магістралі М7 | ||
| Асноўная інфармацыя | ||
| Краіна |
|
|
| Частка дарогі | E28 | |
| Статус | рэспубліканская | |
| Уладальнік | дзяржаўная | |
| Кіруецца | Белаўтадор | |
| Даўжыня | 139 км | |
| Пачатак | Мінск | |
| Праз | Ашмяны | |
| Канец | дзяржаўная мяжа з Літвой (139 км) | |
| Дарожнае пакрыццё | асфальт | |
Магістраль М7 вядзе ад Мінска да мяжы з Літвой, далей ідучы да Вільні па літоўскай магістралі A3. З’яўляецца часткай еўрапейскага маршруту E28 і галіны B пан’еўрапейскага транспартнага калідора IX. Магістраль пачынаецца ад скрыжавання вуліцы Прытыцкага з Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогай М9 і ідзе на захад, на працягу 47 км супадаючы з магістраллю М6. Дарога адгаліноўваецца ад М6 у раёне Валожына і ідзе на паўночны захад міма Ашмянаў да памежнага пераходу Каменны Лог.
Працягласць трасы складае каля 139 км.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магістраль М7