Дарога Р6
| Аўтадарога | |
| Івацэвічы - Пінск - Столін | |
|---|---|
| Дарога Р6 каля вёскі Козікі | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Краіна |
|
| Рэгіён |
|
| Статус | рэспубліканская |
| Уладальнік | дзяржаўная |
| Кіруецца | Белаўтадор |
| Даўжыня | 157 км |
| Пачатак | Івацэвічы |
| Канец | Столін (157 км) |
| Дарожнае пакрыццё | асфальт |
Дарога Р6 — рэспубліканская аўтамабільная дарога агульнага карыстання ў Беларусі, якая злучае Івацэвічы, Пінск і Столін, а таксама магістраль М1 з магістралью М10. Працягласць — 157 км. Праходзіць па тэрыторыі Івацэвіцкага, Пінскага раёнаў Брэсцкай вобласці.
Р-6 з’яўляецца найважнейшым міжнародным транзітным і турыстычным шляхам, які сумесна з дарогамі Р42, Р44 (Гродзенская вобласць), і Р88 (Брэсцкая вобласць) злучае міжнародныя аўтадарожныя пункты пропуску «Прывалкі» (беларуска-літоўская мяжа) і «Верхні Церабяжоў» (беларуска-ўкраінская мяжа), а таксама сумесна з дарогай Р147 міждзяржаўны беларуска-ўкраінскі аўтадарожны пункт пропуску «Невель».
Ужо некалькі гадоў запар, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (Мінтранс Беларусі), сваімі пастановамі ўводзяць часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў і самаходных машын у дачыненні да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання, у т.л. і да дарогі Р-6, з даволі размытай ў фармуляванні і спрэчнай мэтай захавання дарог і дарожных збудаванняў, а таксама забеспячэння бяспекі руху. У 2016 г. Мінтранс Беларусі пастановай № 6 ад 5 сакавіка увёў абмежаванні ў вясновы (з 21 сакавіка да 22 красавіка) і летні (з 23 мая да 31 жніўня) перыяды. У вясновы перыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з абмежаваннем нагрузкі на вось 8 т. па дарозе Р-6 з 1,5 км—86 і 95—157,09. У летні перыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з максімальна дапушчальнай нагрузкай на адзіночную вось не больш за 6 т. з 11 гадзін 00 хвілін да 20 гадзін 00 хвілін уключна пры дзённай тэмпературы паветра вышэй за 25 °С[1].
Маршрут
[правіць | правіць зыходнік]| Адлегласць (прыкладна) |
Назва | Іншыя дарогі | |
|---|---|---|---|
| 0 км | Івацэвічы (вул. Віктара Клютко) | ||
| 1,5 | Івацэвічы | М1 E30 | |
| 4 км | в. Яглевічы | ||
| 5 км | в. Ёлкі | ||
| 6,5 км | в. Ёлкі—в. Гічыцы | ||
| 9,5 км | в. Уласаўцы, аграгар. Хадакі | ||
| 16 км | аграгар. Вулька Аброўская | ||
| 19 км | в. Козікі | ||
| 28 км | аграгар. Аброва, аграгар. Моталь | ||
| 29 км | в. Вялікая Гаць | ||
| 31/32 км | аграгар. Святая Воля, пад’езд да в. Турная, аграгар. Амяльная | ||
| 35 км | в. Доўгая | ||
| 41 км | г.п. Целяханы (пад’езд да вул. Савецкая) | Н222 | |
| 44 км | г.п. Целяханы (пад’езд да вул. Набяражная) | ||
| 35 км | в. Краглевічы, пад’езд да в. Коланск, аграгар. Амяльная | ||
| 54 км | пад’езд да в. Азарычы, в. Сакалоўка, в. Клятная | ||
| 59 км | пад’езд да аграгар. Валішча, в. Хваросна, в. Вулька Лаўская | ||
| 62 км | в. Трасцянка | ||
| 65 км | г.п. Лагішын | ||
| 67 км | г.п. Лагішын, пад’езд да аграгар. Валішча, в. Хваросна, в. Вулька Лаўская | Р105 | |
| 69 км | Лагішын (АЗС «Беларуснафта» № 71) | ||
| 72 км | пад’езд да в. Іванісаўка | ||
| 76 км | Мост цераз р. Ясельда | ||
| 77 км | пад’езд да в. Мерчыцы, аграгар. Моталь/в. Сінін | Н213/Н221 | |
| 78 км | в. Падбалоцце | ||
| 80 км | в. Крыўчыцы | ||
| 83 км | пад’езд да в. Наваселле, в. Чэнчыцы | ||
| 84 км | в. Ставок, пад’езд да в. Красіева | ||
| 84 км | пад’езд да в. Чэнчыцы, в. Наваселле | ||
| 86 | М10 | ||
| 87 км | в. Пасянічы, пад’езд да аграгар. Аснежыцы | ||
| 88 км | в. Галева | ||
| 90 км | в. Заполле (вул. Паркавая)—в. Галева (вул. Леніна) | ||
| 91 км | Пінск | ||
| 92 км | Вул. Цэнтральная — вул. Першамайская | ||
| 93 км | Вул. Цэнтральная | ||
| 94 км | Вул. Завальная | Р8 | |
| 95 км | Мост цераз р. Піна | ||
| 96 км | Пінск | ||
| 100 км | в. Стытычава | Р147 | |
| 101 км | Мост цераз р. Прыпяць | ||
| 102 км | Да вёсак в. Кнубава, в. Вяляцічы | Н208 | |
| 103 км | аграгар. Плешчыцы | ||
| 104 км | пад’езд да в. Горнава (аграсядзіба «Салнечнік») | ||
| 107 км | пад’езд да в. Лосічы | ||
| 108 км | пад’езд да в. Сернічкі | ||
| 103 км | в. Марозавічы | ||
| 112 км | в. Хлябы, да в. Лемяшэвічы | Н226 | |
| 114 км | пад’езд да в. Каўбы | ||
| 115 км | аграгар. Лапаціна | ||
| 116 км | Мост цераз р. Стыр | ||
| 125 км | аграгар. Фядоры, да в. Ласіцк | Н224 | |
| 130 км | в. Калоднае | ||
| 134 км | в. Радчыцк | ||
| 138 км | в. Вялікі Лес | ||
| 144 км | пад’езд да аграгар. Глінка — В. Зубкова, Гарадная | Н592 | |
| 151 км | пад’езд да р.п. Рэчыца | ||
| 155 км | да в. Відзібор, в. Першамайск | Н595 | |
| 156 км | Столін | ||
| 157 км | Столін (АЗС «Беларуснафта» № 78) | ||
| 157 км | Скрыжыванне Пінскай вуліцы і Камсамольскай плошчы г. Столін | Р88 |