Магістраль М10
Выгляд
| Аўтадарога | |
| Магістраль М10 | |
|---|---|
| Схема магістралі М10 | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Краіна |
|
| Статус | рэспубліканская |
| Уладальнік | дзяржаўная |
| Кіруецца | Белаўтадор |
| Даўжыня | 526 км |
| Пачатак | дзяржаўная мяжа з Расіяй |
| Праз |
Гомель Мазыр Пінск |
| Канец | Кобрын (526 км) |
| Дарожнае пакрыццё | асфальт |
Магістраль М10 — дарога ў Рэспубліцы Беларусь, праходзіць з усходу на захад па тэрыторыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей, злучаючы паміж сабой раённыя цэнтры Палесся.
Пачынаецца ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй і працягваецца на захад, праходзячы гарады Добруш, Гомель, Рэчыца, Васілевічы, Калінкавічы, Петрыкаў, Жыткавічы, Мікашэвічы, Лунінец, Пінск, Іванава, Драгічын, Антопаль, канчаецца ў Кобрыне. Працяг на ўсход — федэральная аўтамабільная дарога М13.
Працягласць трасы складае каля 526 км.