Лосвіда (вёска)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лосвіда
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 22 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212859076
Лосвіда на карце Беларусі ±
Лосвіда (вёска) (Беларусь)
Лосвіда (вёска)
Лосвіда (вёска) (Віцебская вобласць)
Лосвіда (вёска)

Ло́свіда[1] (трансліт.: Losvida, руск.: Лосвидо) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мазалаўскага сельсавета. За 18 км на поўнач ад Віцебска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Лосвіда на лініі Віцебск — Невель.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 18 стагоддзі сяло, цэнтр маёнтка, уласнасць Храпавіцкіх у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай губерні, з 1776 года ў Полацкай гуюерні. У 1783 годзе сяло (5 жыхароў) і аднайменны пасёлак у Віцебскім павеце Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай губерні, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1823 годзе, пасля смерці Ігната Храпавіцкага, маёмасць яго дачкі, памешчыцы Анеліі Храпавіцкай (па мужу Сурынавай), якой належала тут 240 дзесяцін зямлі. У 1834 годзе фальварак і 2 вёскі, у якіх налічваліся 53 рэвізскія сялянскія душы, у 1846 годзе — 43 рэвізскія сялянскія душы. Меўся хлебазапасны магазін. У 1846 годзе пабудавана праваслаўная царква. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча (50 вучняў у 1881 годзе). Пры вучылішчы дзейнічаў інтэрнат. У 1878 годзе маёнтак, уласнасць памешчыка М.Любашынскага, які меў тут 12 000 дзесяцін зямлі. У 1886 годзе сяло, цэнтр Лосвідскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Штогод тут працаваў прызыўны ўчастак для набору мужчын у войска. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Вярхоўскай воласці. Вёска (68 дзесяцін зямлі) адносілася да Пуцілаўскага сельскагаспадарчага таварыства. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак (1 двор, 10 жыхароў), уласнасць К.Круменга, якім меў тут 21 дзесяціну зямлі. У 1909 годзе працавала народнае вучылішча. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года цэнтр Лосвідскага, з 29 кастрычніка 1924 года — Кузняцоўскага, з 26 сакавіка 1927 года Віцебскага раёнаў Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1930 годзе створаны калгас. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 1939 годзе ў вёску пераселены жыхары хутароў Галадніца, Яфрэмава. З сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі. У чэрвені 1944 года гітлераўцы спалілі вёску (75 двароў) і загубілі 10 жыхароў. На франтах загінулі 18 жыхароў і 6 у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленне вёскі і ваколіц ад нацыстаў загінулі 800 савецкіх салдат. З 20 снежня 1960 года вёска ў Мазалаўскім сельсавеце. У вёсцы размяшчалася цэнтральная сядзіба саўгаса «Лосвіда».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 110 двароў, 79 жыхароў (1905)
  • 75 двароў, 300 жыхароў (1941)
  • 29 гаспадарак, 41 жыхар (1996)
  • 8 гаспадарак, 8 жыхароў (2018)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе ў вёсцы працавалі магазін, нафтабаза, бібліятэка, кармацэх.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

За 400 м на поўнач ад вёскі на вайсковых савецкіх воінаў пастаўлены абеліск і ўстаноўлена 15 надмагільных пліт (1964).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]