Шчучына (Віцебскі раён)
Вёска
Шчучына
|
Шчу́чына[1] (трансліт.: Ščučyna, руск.: Щучино) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мазалаўскага сельсавета. За 20 км на поўнач ад Віцебска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Лосвіда на лініі Віцебск — Невель.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 16 стагоддзі маёнтак на рацэ Лужаснянка ва ўладанні зямян Шапак у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1593 годзе зямянін Зенька Севасцьянавіч Шапка падараваў палову маёнтка сваёй дачцэ Ганне і яе мужу Андрэю Хацімскаму. У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Пуцілава ва ўладанні Жабаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1785 годзе вёска Шчуціны. З 1796 года ў Беларускай губерні, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Вярхоўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе мела 51 дзесяціну зямлі, адносілася да Пуцілаўскага сельскагаспадарчага таварыства. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Мікалаеўскім сельсавеце Лосвідскага, з 29 кастрычніка 1924 года Кузняцоўскага, з 26 сакавіка 1927 года Віцебскага раёнаў Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1930 годзе створаны калгас «2-я пяцігодка», у калгасе працавала кузня. У 1936 годзе ў Шчучына пераселены жыхары вёсак Загорына, Забалацце, Задарожжа і хутароў Кокшчына і Падарожжа і ў 1939 годзе хутара Козенец. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца снежня 1943 года вёска акупіравана нацысцкімі войскамі. У чэрвені 1942 года ў час карнай аперацыі гітлераўцы знішчылі ўсю вёску (50 двароў) і загубілі 27 жыхароў. На франтах загінулі 53 вяскоўцы і 15 у партызанскай барацьбе. З 20 снежня 1960 года ў Мазалаўскім сельсавеце. У 1997 годзе ў складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — вёска Сушчова). Працавала ферма.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 6 двароў, 65 жыхароў (1785)
- 9 двароў, 67 жыхароў (1905)
- 15 двароў, 73 жыхары (1926)
- 50 двароў, 228 жыхароў (1941)
- 19 гаспадарак, 37 жыхароў (1997)
- 8 гаспадарак, 8 жыхароў (2018)
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]За 250 м на поўдзень ад вёскі абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў (1997)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх