Майкл Джон Сміт
Майкл Джон Сміт | |
---|---|
Michael John Smith | |
![]() | |
Краіна: |
![]() |
Спецыяльнасць: | лётчык-выпрабавальнік |
Воінскае званне: | падпалкоўнік |
Экспедыцыі: | STS-51L |
Дата нараджэння: | 30 красавіка 1945 |
Месца нараджэння: | Б'юфарт, Паўночная Караліна, ЗША |
Дата смерці: | 28 студзеня 1986 (40 гадоў) |
Месца смерці: | мыс Канаверал, Фларыда, ЗША |
Узнагароды: | |
![]() |
Майкл Джон Сміт (англ.: Michael John Smith; 30 красавіка 1945 — 28 студзеня 1986) — астранаўт НАСА. Быў у складзе экіпажа з 7 астранаўтаў шатла «Чэленджэр» і загінуў пры яго старце 28 студзеня 1986 года ў самым пачатку свайго першага палёту. Падпалкоўнік ВМС ЗША.
Падрыхтоўка да касмічнага палёту[правіць | правіць зыходнік]
Сміт быў запрошаны ў НАСА ў якасці кандыдата ў астранаўты ў траўні 1980 года ў складзе 9-га набору. Пачаў праходжанне курса агульнакасмічнай падрыхтоўкі (АКП) з ліпеня 1980 года. Па заканчэнні навучання ў жніўня 1981 года атрымаў кваліфікацыю «спецыяліст палёту» і атрымаў прызначэнне ў Аддзел астранаўтаў НАСА.
Касмічныя палёты[правіць | правіць зыходнік]
Першы палёт — STS-51L шатла «Чэленджэр». Старт зроблены 28 студзеня 1986 года, Сміт ляцеў у якасці спецыяліста палёту. Праз 73 секунды пасля старту з-за дэфекту ўшчыльняльнага кольца цвёрдапаліўнага паскаральніка шатл выбухнуў, увесь экіпаж загінуў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «За касмічны палёт» (1986),
- Касмічны медаль пашаны Кангрэса (2004),
- Медаль Міністэрства абароны «За выдатную службу» (ЗША),
- Крыж лётных заслуг (ЗША),
- Паветраны медаль (ЗША) (16 медалёў),
- Крыж «За адвагу» (Паўднёвы В’етнам).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Майкл Сміт
- Spacefacts biography of Michael J. Smith