Крыста Мак-Оліф
Крыста Мак-Оліф | |
---|---|
Christa McAuliffe | |
![]() 26.9.1985 | |
Краіна: |
![]() |
Імя пры нараджэнні: | Шэран Крыста Корыган |
Спецыяльнасць: | астранаўт, настаўніца |
Экспедыцыі: | STS-51-L |
Дата нараджэння: | 2 верасня 1948[1][2][…] |
Месца нараджэння: |
|
Дата смерці: | 28 студзеня 1986[1][2][…] (37 гадоў) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
![]() |
Шэран Крыста Корыган Мак-Оліф (англ.: Sharon Christa McAuliffe; 2 верасня 1948, Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 28 студзеня 1986, мыс Канаверал, штат Фларыда) — амерыканская жанчына-астранаўт і настаўніца. Была ў складзе экіпажа з 7 астранаўтаў шатла «Чэленджэр», загінула пры яго старце 28 студзеня 1986.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1970 годзе Крысці скончыла Флэмінгемскі дзяржаўны каледж ў Бостане і атрымала ступень бакалаўра мастацтваў (гісторыя). У 1978 годзе яна скончыла Bowie State University ў Мэрылендзе і атрымала ступень магістра мастацтваў (арганізацыя навучальнага працэсу).
Праца і сям’я
[правіць | правіць зыходнік]З 1970 па 1978 гады працавала настаўнікам гісторыі і англійскай мовы ў сярэдніх школах у гарадах Морнінгсайд, а пазней Лэнхэм штата Мэрыленд. Пасля атрымання ступені магістра з 1978 працавала настаўнікам гісторыі, англійскай мовы і біялогіі ў сярэдніх школах г. Канкорд ў штаце Нью-Гэмпшыр. Была замужам за Стывенам Мак-Оліфам. У іх было двое дзяцей: Скот і Кэралін.
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Christa McAuliffe // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крыста Мак-Оліф
- Крыста Мак-Оліф на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Асобы
- Нарадзіліся 2 верасня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Бостане
- Памерлі 28 студзеня
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі на мысе Канаверал
- Узнагароджаныя Касмічным медалём пашаны Кангрэса
- Астранаўты ЗША
- Жанчыны-касманаўты
- Загінулыя касманаўты
- Пахаваныя ў ЗША