Касмічны медаль пашаны Кангрэса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Касмічны медаль пашаны Кангрэса
CongSpaceRib.png SpaceMOH.jpg
Арыгінальная назва

Congressional Space Medal of Honor

Краіна

Сцяг ЗША ЗША

Тып

медаль

Каму ўручаецца

астранаўтам

Падставы ўзнагароджання

за найбольш выбітныя заслугі ў засваенні космасу

Статус

уручаецца

Статыстыка
Дата заснавання

29 верасня 1969 года

Першае ўзнагароджанне

1 кастрычніка 1978 года

Колькасць узнагароджанняў

28

Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода

Прэзідэнцкі медаль Свабоды

Малодшая ўзнагарода

Медаль «За выбітную службу»

Касмічны медаль пашаны Кангрэса (англ.: Congressional Space Medal of Honor) — вышэйшая грамадзянская ўзнагарода ЗША для астранаўтаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дыплом і медаль Крысты Мак-Оліф

Медаль заснавана Кангрэсам ЗША 29 верасня 1969 года. Прэзідэнт ЗША ўзнагароджвае медалём ад імя Кангрэсу. Узнагароджанне праводзіцца па прадстаўленні кіраўніка НАСА.

Узнагароджваюцца ваенныя і грамадзянскія астранаўты за найбольш выбітныя заслугі ў засваенні космасу. Медаль лічыцца грамадзянскай узнагародай ЗША.

Медаль з'яўляецца адзінай узнагародай ЗША, упрыгожанай каштоўным каменем. На знаку медаля, у цэнтры, змяшчаецца 1 брыльянт 0,25 карата. Носіцца на шыйнай стужцы.

Спіс узнагароджаных[правіць | правіць зыходнік]

Да 2006 года было 28 узнагароджаных. 17 астранаўтаў ўзнагароджаны пасмяротна (у тым ліку 4 з 5 жанчын), 11 - прыжыццёва. На пачатку 2012 года жывыя 9 узнагароджаных. Загінулыя пры выкананні абавязкаў адзначаны знакам *. Сярод узнагароджаных толькі адзін астранаўт не з'яўляецца грамадзянінам ЗША.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]