Майсей Кіслінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майсей Кіслінг
фр.: Moïse Kisling
польск.: Mojżesz Kisling
Фатаграфія
Дата нараджэння 22 студзеня 1891(1891-01-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1953(1953-04-29)[1][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак Парыжская школа[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мо́йшэ (Майсей, Моіз) Кі́слінг (фр.: Moïse Kisling; 22 студзеня 1891, Кракаў — 29 красавіка 1953, Санары-сюр-Мер, дэпартамент Вар) — французскі мастак Парыжскай школы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў мастацкай школе ў Кракаве, у 1910 годзе пераехаў у Парыж, спачатку пасяліўся ў Бато-Лавуар на Манмартры, дзе хутка стаў часткай мастацкай супольнасці, затым перабраўся на Манпарнас, дзе жыў на працягу наступных 27 гадоў. У гэтым жа будынку жылі мастакі Жуль Паскін, а затым Амедэа Мадзільяні.

Кіслінг пасябраваў з многімі са сваіх сучаснікаў, у тым ліку Мадзільяні, які напісаў яго партрэт у 1916 годзе (калекцыя Музея сучаснага мастацтва) і Карла Эйнштэйна, які напісаў пра яго манаграфію.

З пачаткам Першай сусветнай вайны Кіслінг запісаўся ў Замежны легіён, быў цяжка паранены ў бітве на Соме (1916), пасля ранення яму было падаравана французскае грамадзянства.

У 1940 годзе, пасля акупацыі Францыі, пераехаў у Нью-Ёрк, у 1946 годзе вяртаецца назад. Кіслінг памёр 29 красавіка 1953 года ў камуне Санары-сюр-Мер. Імем мастака названа вуліца ў горадзе.

Зноскі