Перайсці да зместу

Максім Сяргеевіч Сазонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Максім Сазонаў)
Баскетбол
Максім Сяргеевіч Сазонаў
Нарадзіўся 16 ліпеня 1996(1996-07-16) (28 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Цмокі-Мінск-2
2016—2017 ЦАР-Барысфен
2017 БДЭУ-ГрандПрынт
2017—2018 Цмокі-Мінск
2019—2023 Гродна-93
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Максім Сяргеевіч Сазонаў (нар. 16 ліпеня 1996, Расоны, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[1].

У дзяцінстве гуляў у футбол і валейбол, узімку хадзіў на лыжах і захапляўся хакеем. У трэцім класе запісаўся ў спартыўную секцыю па валейболе і лёгкай атлетыцы. Першым трэнерам быў Дзмітрый Яўгенавіч Мацвееў. Пасля сёмага класа працягнуў навучанне ў гімназіі ў пасёлку Лужасна Віцебскага раёна на аддзяленні баскетбола. Пасля заканчэння гімназіі паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту, там яго заўважылі сталічныя трэнеры і запрасілі ў баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск».

У лістападзе 2023 года далучыўся да баскетбольнага клуба 3х3 «Шахцёр» (Салігорск)[2].

Выступаў за юнацкую (2012) і моладзевую (2014—2016) зборную Беларусі. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі па фіджытал-баскетболе стаў сярэбраным прызёрам Гульняў БРІКС-2024 у Казані[3].

Зноскі