Макс Крузэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Макс Крузэ
Kruse1.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сакавіка 1988(1988-03-19)[1] (33 гады)
Грамадзянства Flag of Germany.svg Германія
Рост 181 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Уніён
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
1992—1998 Германія Райнбек
1998—2005 Германія Фір унд Маршландэ
2006—2007 Германія Вердэр
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2009 Германія Вердэр 1 (0)
2006—2009   Германія Вердэр II 68 (7)
2009—2012 Германія Санкт-Паўлі 96 (22)
2012—2013 Германія Фрайбург 34 (11)
2013—2015 Германія Барусія (Мёнхенгладбах) 66 (23)
2015—2016 Германія Вольфсбург 32 (6)
2016—2019 Германія Вердэр 84 (32)
2019—2020 Турцыя Фенербахчэ 20 (7)
2020— Германія Уніён 22 (11)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Германія Германія (да 19) 17 (6)
2007—2008 Германія Германія (да 20) 6 (1)
2008 Германія Германія (да 21) 1 (1)
2021 Германія Германія (алімп.) 3 (0)
2013—2015 Германія Германія 14 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 мая 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2021
Commons-logo.svg Макс Крузэ на Вікісховішчы

Максіміліян Крузэ (ням.: Maximilian Kruse; нар. 19 сакавіка 1988, Райнбек, Германія) — нямецкі футбаліст, нападнік берлінскага «Уніёна» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Крузэ пачаў сваю кар’еру ў мясцовым клубе. У ліпені 2005 года далучыўся да складу «Вердэра»[2], аднак гуляў амаль толькі за другую каманду брэменцаў. 4 мая 2009 года Макс падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Санкт-Паўлі». У сезоне 2011/12 Макс забіў у Бундэслізе-2 13 галоў і аддаў 6 галявых перадач, дзякуючы чаму «Санкт-Паўлі» фінішыраваў з 62 пунктамі на чацвёртым месцы[3].

«Фрайбург»[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы поспеху з гамбургскім клубам Макс быў запрыкмечаны «Фрайбургам», да якога далучыўся ўлетку 2012 года і адразу стаў яго лідарам[4]. Дэбютаваў за свой новы клуб 18 жніўня 2012 года ў матчы на Кубак Германіі супраць клуба «Вікторыя», які скончыўся з лікам 2:1 на карысць ігракоў з Фрайбурга, а Крузэ забіў першы гол і стаў асістэнтам для свайго партнёра Себасцьяна Фрайса[5]. 25 жніўня Крузэ дэбютаваў за клуб у Бундэслізе, забіўшы гол у матчы супраць «Майнца», які скончыўся ўнічыю 1:1[6].

«Барусія» Мёнхенгладбах[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выбітнага сезона за «Фрайбург» Крузэ падпісаў 4-гадовы кантракт з клубам «Барусія» з Мёнхенгладбаха ў красавіку 2013 года[7]. Ужо 17 жніўня 2013 года адзначыўся дэбютным голам за гладбахцаў, калі дапамог атрымаць перамогу над клубам «Гановер 96» (3:0). У «Барусіі» прыйшоўся да справы і неўзабаве стаў адным з лідараў каманды, за два сезона забіў у Бундэслізе 23 галы.

«Вольфсбург»[правіць | правіць зыходнік]

10 мая 2015 года «Вольфсбург» абвясціў аб падпісанні чатырохгадовага кантракта з Крузэ[8].

«Вердэр»[правіць | правіць зыходнік]

2 жніўня 2016 года вярнуўся ў «Вердэр»[9]. На сезон 2018/19 быў абраны капітанам каманды, аднак па яго заканчэнні не стаў падаўжаць кантракт з брэменскім клубам.

«Фенербахчэ»[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім клубам «Фенербахчэ»[10]. У чэрвені 2020 года ў аднабаковым парадку разарваў пагадненне са стамбульскім клубам[11].

«Уніён»[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2020 года далучыўся да берлінскага «Уніёна».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

За галоўную зборную Германіі Макс дэбютаваў 29 мая 2013 года матчам супраць Эквадора. 2 чэрвеня 2013 года ў матчы супраць зборнай ЗША на 79 хвіліне забіў свой першы гол за нацыянальную зборную.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Вольфсбург:

Зноскі