Малайцы Шры-Ланкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Малайцы Шры-Ланкі
(Melayu Sri Lanka)
Jacqueline at F1.jpg
:Жаклін Фернандэс, шры-ланкійская спявачка малайскага паходжання
Агульная колькасць 40189 (2012 г.)
Рэгіёны пражывання Шры-Ланка
Мова малайская Шры-Ланкі
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы яванцы, малайцы

Мала́йцы Шры-Ланкі (малайск.: Melayu Sri Lanka) — крэольскае насельніцтва Шры-Ланкі інданезійскага паходжання. Агульная колькасць (2012 г.) - 40 189 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зносіны паміж жыхарамі Шры-Ланкі і Зондскага архіпелага пачаліся ў VI - VII стст. У XIII ст. малайцы, узброеныя атручанымі стрэламі, на чале раджы Чандрабхану ўрываліся на поўнач вострава. Аднак перасяленне жыхароў Зондскіх астравоў і Малакі на Шры-Ланку адбывалася пераважна ў перыяд каланіяльнага панавання галандцаў (1640 - 1796 гг.). Большасць з іх служыла ў галандскай каланіяльнай арміі. За службу яны атрымоўвалі магчымасць набываць зямлю і іншую маёмасць. У 1723 г. на Шры-Ланку былі высланы 44 высакародныя асобы з Явы разам са служкамі і рабамі.

Пасля падпарадкавання Шры-Ланкі брытанцамі (1796 - 1818 гг.) малайцы атрымалі магчымасць удзельнічаць у працы мясцовых органаў кіравання і займаць пасады ў каланіяльнай адміністрацыі. Згодна брытанскаму заканадаўству 1924 - 1965 гг., малайцы мелі магчымасць мець асобнага прадстаўніка ў Заканадаўчай радзе. У 1922 г. было створана Малайскае таварыства Цэйлона (у нашы дні — Малайскае таварыства Шры-Ланкі). У 1944 г. была заснавана партыя Усецэйлонскі малайскі палітычны саюз, якая вітала антыкаланіяльную барацьбу народаў Інданезіі і Шры-Ланкі.

Пасля набыцця незалежнасці Шры-Ланкі частка малайскага насельніцтва пакінула краіну. Палітычныя змены прывялі да змяншэння ўплыву гэтай нацыянальнай меньшасці. Але з 1980-х гг. назіраецца адраджэнне культуры малайцаў Шры-Ланкі, усталяванне сувязяў з Малайзіяй і Інданезіяй.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Большасць вернікаў — мусульмане-суніты.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Малайцы Шры-Ланкі размаўляюць на крэольскай мове, асновай якой з'яўляюцца аўстранезійскія мовы, запазычванні з тамільскай і сінгальскай моў. Малайская мова Шры-Ланкі пераважна ўжываецца ў вуснай форме. Запісы на аснове сінгальскага, тамільскага і арабскага алфавітаў рэдкія.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]