Мама (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мама
руск. Мама
Характарыстыка
Даўжыня 406 км
Басейн 18 900 км²
Расход вады 350[1] м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Верхнеангарскі хрыбет
 • Каардынаты 57°11′05″ пн. ш. 111°53′29″ у. д.HGЯO
Вусце Віцім
 • Месцазнаходжанне за 171 км ад вусця, каля пасёлка Мама
 • Каардынаты 58°18′27″ пн. ш. 112°55′19″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі у ніжнім цячэнні 1,09[1] м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Віцім → Лена → мора Лапцевых

Краіна
Рэгіёны Іркуцкая вобласць, Бурація
Код у ДВР 18030200512117100032616
physical
Мама (рака)
Мама (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Ма́ма (руск.: Ма́ма[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Іркуцкай вобласці і Рэспубліцы Бурація, левы прыток ракі Віцім (басейн Лены).

Утвараецца ў месцы зліцця рэк Левая Мама і Правая Мама. Даўжыня ракі складае 406 км (ад вытоку Левай Мамы) і 211 км ад месца зліцця Левай і Правай Мам[1]. Плошча вадазбору 18 900 км². Выток ракі знаходзіцца на паўночных схілах Верхнеангарскага хрыбта. Упадае ў Віцім за 171[3] км ад яго вусця, каля пасёлка Мама. Вадазбор на схілах і перадгор’і Верхнеангарскага хрыбта.

Басейн ракі Віцім

Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 350 м³/с, аб’ём сцёку 11,046 км³/год[1]. Рэкі Левая Мама і Правая Мама маюць паўгорны характар. Ніжэй іх зліцця даліна ракі пашыраецца, рэчышча падзяляецца на рукавы. Ніжэй вусця ракі Канкудзера рэчышча Мамы ўрэзанае, слабазвілістае, са скалістымі берагамі. Сярэдні нахіл воднай паверхні ў ніжнім цячэнні 1,09[1] м/км. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Замярзае ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў красавіку — пачатку мая. Суднаходная на адлегласці 110 км (ад вусця да вусця ракі Брам’я)[3].

Прытокі: Агдында-Маскіт, Асікта, Анамакіт, Майгунда, Сярэдні Амнундакан, Ніжні Амнундакан, Ушмун, Тала, Шаман, Індамкура, Якша, Джэганкта, Іменда, Грамда, Каверга, Лульма, Буаркан, Якдакар, Канкудзера, Джыліндра, Брам’я, Камніга, Красная, Вялікая Слюдзянка, Асінкіна, Вялікая Чукча і іншыя рэкі і ручаі[3].

Каля ракі пасёлкі Брам’я, Слюдзянка, Лугаўской, Мама[1]. У басейне Мамы маюцца радовішчы слюды.

Зноскі

  1. а б в г д е Завадский А. С. Мама // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 757. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  3. а б в Река МАМА (руск.)  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мама // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 757. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]