Мама (рака)
Мама | |
---|---|
руск. Мама | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 406 км |
Басейн | 18 900 км² |
Расход вады | 350[1] м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Верхнеангарскі хрыбет |
• Каардынаты | 57°11′05″ пн. ш. 111°53′29″ у. д.HGЯO |
Вусце | Віцім |
• Месцазнаходжанне | за 171 км ад вусця, каля пасёлка Мама |
• Каардынаты | 58°18′27″ пн. ш. 112°55′19″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | у ніжнім цячэнні 1,09[1] м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Віцім → Лена → мора Лапцевых |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Іркуцкая вобласць, Бурація |
Код у ДВР | 18030200512117100032616 |
— выток, — вусце |
Ма́ма (руск.: Ма́ма[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Іркуцкай вобласці і Рэспубліцы Бурація, левы прыток ракі Віцім (басейн Лены).
Утвараецца ў месцы зліцця рэк Левая Мама і Правая Мама. Даўжыня ракі складае 406 км (ад вытоку Левай Мамы) і 211 км ад месца зліцця Левай і Правай Мам[1]. Плошча вадазбору 18 900 км². Выток ракі знаходзіцца на паўночных схілах Верхнеангарскага хрыбта. Упадае ў Віцім за 171[3] км ад яго вусця, каля пасёлка Мама. Вадазбор на схілах і перадгор’і Верхнеангарскага хрыбта.
Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 350 м³/с, аб’ём сцёку 11,046 км³/год[1]. Рэкі Левая Мама і Правая Мама маюць паўгорны характар. Ніжэй іх зліцця даліна ракі пашыраецца, рэчышча падзяляецца на рукавы. Ніжэй вусця ракі Канкудзера рэчышча Мамы ўрэзанае, слабазвілістае, са скалістымі берагамі. Сярэдні нахіл воднай паверхні ў ніжнім цячэнні 1,09[1] м/км. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Замярзае ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў красавіку — пачатку мая. Суднаходная на адлегласці 110 км (ад вусця да вусця ракі Брам’я)[3].
Прытокі: Агдында-Маскіт, Асікта, Анамакіт, Майгунда, Сярэдні Амнундакан, Ніжні Амнундакан, Ушмун, Тала, Шаман, Індамкура, Якша, Джэганкта, Іменда, Грамда, Каверга, Лульма, Буаркан, Якдакар, Канкудзера, Джыліндра, Брам’я, Камніга, Красная, Вялікая Слюдзянка, Асінкіна, Вялікая Чукча і іншыя рэкі і ручаі[3].
Каля ракі пасёлкі Брам’я, Слюдзянка, Лугаўской, Мама[1]. У басейне Мамы маюцца радовішчы слюды.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Завадский А. С. Мама // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 757. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
- ↑ а б в Река МАМА (руск.) (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мама // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 757. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Река МАМА (руск.) (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
- Завадский А. С. Мама // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)