Манеты еўра Літвы
Манеты еўра Літвы — манеты агульнай афіцыйнай валюты некалькіх краін Еўрапейскага саюза, выпуск якіх у абарот прадугледжваецца пры ўступленні Літоўскай Рэспублікі ў зону еўра. Першапачаткова меркавалася, што гэта павінна было адбыцца 1 студзеня 2007 года. Аднак у адпаведнасці з высновамі Еўрапейскай камісіі (2006), якія звярнулі ўвагу на ўзровень інфляцыі, якая перавышала ўсталяваную Маастрыхцкім дагаворам мяжу, увядзенне еўра ў якасці плацёжнага сродку ў Літве і далучэнне краіны да зоны еўра адбылося толькі 1 студзеня 2015 года.
Манеты еўра Літвы, як і іншых краін, васьмі наміналаў. Рэверсы літоўскіх манет еўра з абазначэннем наміналу не адрозніваюцца ад рэверсаў манет еўра іншых краін. На аверсах намаляваны геральдычны вершнік з мячом герба Пагоні і сучаснага герба Літвы з назвай краіны на літоўскай мове Lietuva. Дызайн манет, які перамог у абвешчаным у 2004 годзе конкурсе, распрацаваны скульптарам і медальерам Антанасам Жукаўскасам.
1 еўрацэнт | 2 еўрацэнта | 5 еўрацэнтаў |
---|---|---|
![]() |
![]() |
![]() |
10 еўрацэнтаў | 20 еўрацэнтаў | 50 еўрацэнтаў |
![]() |
![]() |
![]() |
1 еўра | 2 еўра | Гурт манеты ў €2 |
![]() |
![]() |
![]() |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манеты еўра Літвы
- The historical decision regarding the national side of the euro Архівавана 10 лютага 2007. (англ.)
- Adoption of the Euro in Lithuania Архівавана 26 студзеня 2006. (англ.)
- The national side of the euro Архівавана 4 лістапада 2013. (англ.)