Эстонская крона
| Эстонская крона | |||
|---|---|---|---|
| * эст.: kroon | |||
| | |||
| Коды і сімвалы | |||
| Коды ISO 4217 | EEK | ||
| Тэрыторыя абарачэння | |||
| Уведзена | 1 студзеня 1928 і 20 чэрвеня 1992 | ||
| Валюта-папярэднік | Estonian mark[d] і савецкі рубель | ||
| Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
| Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Банк Эстоніі | ||
| Курсы на 16 красавіка 2026 года | |||
| 1 USD | 13,28 EEK | ||
| 1 EUR | 15,65 EEK | ||
| 1 RUB | 0,1778 EEK | ||
| 1 GBP | 17,99 EEK | ||
| 1 JPY | 0,08365 EEK | ||
| 1 BYN | 4,623 EEK | ||
Эстонская крона (эст.: kroon) — валюта Эстоніі з 1928 па 1941 і з 1992 па 2010 год. Код валюты паводле ISO 4217 — EEK.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Эстонская крона была ўведзеная ў 1992 годзе пасля распаду савецкай грашовай сістэмы. Адна крона раўнялася 100 сентам (sent). У абароце былі банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 25, 50, 100 і 500 кронаў, манеты наміналам у 5, 10, 20 і 50 сентаў, а таксама 1 і 5 кронаў.
Пасля ўступлення ў ЕС, 27 чэрвеня 2004 года Эстонія разам з Літвой і Славеніяй пачалі падрыхтоўку да ўведзення пасля 2006 года еўра. Пераход на еўра, у адпаведнасці з абноўленым ў чэрвені 2009 года планам ўрада Эстоніі, адбыўся 1 студзеня 2011 года.
Абменны курс
[правіць | правіць зыходнік]Да ўвядзення еўра курс эстонскай кроны быў прывязаны да нямецкай маркі (1 нямецкая марка = 8 эстонскіх кронаў). Пасля пераходу Германіі на еўра афіцыйны курс кроны быў прывязаны да еўра (1 еўра = 15,6466 кронаў).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эстонская крона- Eesti Pank Архівавана 24 ліпеня 2008. — нацыянальны банк Эстоніі
- Еўрапейскі цэнтральны банк