Эканамічны і валютны саюз Еўрапейскага Саюза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эканамічны і валютны саюз ЕС у 2015 годзе.      Удзельнікі еўразоны      Данія, удзельнік ERM II з паслабленнямі ў пытанні еўра      Вялікабрытанія, член ЕС з паслабленнямі ў пытанні еўра      Астатнія члены ЕС

Эканамі́чны і валю́тны саю́з (ЭВС)[1][2] — агульны тэрмін, які ахоплівае комплекс праграм, накіраваных на збліжэнне эканомік дзяржаў — членаў Еўрапейскага Саюза ў тры этапы. У ЭВС уваходзяць 19 краін еўразоны і 9 краін, якія не выкарыстоўваюць еўра. Каб далучыцца да еўразоны, дзяржава-ўдзельнік павінна адпавядаць пэўным крытэрыям і знаходзіцца ў «трэцяй стадыі ЭВС», у сувязі з чым «трэцяя стадыя ЭВС» стала сінонімам самой еўразоне.

Усе дзяржавы — удзельнікі Еўрапейскага Саюза (ЕС), за выключэннем Даніі і Вялікабрытаніі, прыйшлі да пагаднення аб далучэнні да «трэцяй стадыі». Для краін, якія жадаюць далучыцца да Еўрапейскага Саюза, існуе шэраг абавязковых умоў, Капенгагенскіх крытэрыяў, якія ўключаюць у сябе абавязковыя патрабаванні і тэрмін для іх выканання. Важным складнікам з'яўляецца неабходнасць удзелу на працягу двух гадоў у механізме валютных курсаў (англ.: ERM II), у якім кандыдат павінен забяспечваць фіксаваны абменны курс да еўра.

19 дзяржаў — удзельнікаў Еўрапейскага Саюза, уключаючы Латвію з 1 студзеня 2014 года і Літву з 1 студзеня 2015 года, увайшлі ў «трэцюю стадыю ЭВС», г. зн. прынялі еўра ў якасці асноўнай валюты. Данія знаходзіцца на стадыі ўдзелу ў механізме валютных курсаў. Данія і Вялікабрытанія атрымалі спецыяльныя выключэнні ў дагаворах Еўрапейскага Саюза, якія дазваляюць ім заставацца ўдзельнікамі механізма валютных курсаў без абавязкаў уступаць у «трэцюю стадыю ЭВС». Астатнія дзяржавы-ўдзельнікі, якія не ўваходзяць у зону еўра (Швецыя, Польшча, Чэхія, Венгрыя, Румынія, Балгарыя і Харватыя) пяройдуць па дамоўленасці ў «трецюю стадыю ЭВС», калі будуць адпавядаць усім крытэрыям канвергенцыі. А пакуль што яны працягваюць карыстацца нацыянальнай гістарычнай валютай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя ідэі эканамічнага і валютнага саюза ў Еўропе з'явіліся яшчэ да стварэння Еўрапейскіх супольнасцей. Напрыклад, ужо ў 1929 годзе Густаў Штрэземан у Лізе Нацый прасіў увесці адзіную еўрапейскую валюту[3] на фоне нарастання эканамічнага падзелу, які быў выкліканы ўтварэннем вялікай колькасці новых нацыянальных дзяржаў у Еўропе пасля Першай сусветнай вайны.

Першая спроба стварыць эканамічны і валютны саюз паміж членамі Еўрапейскіх супольнасцей мела месца па ініцыятыве Еўрапейскай камісіі, якая выказала патрэбнасць у больш шчыльнай каардынацыі эканамічнай палітыкі і валютнага супрацоўніцтва[4]. Кіраўнікамі дзяржаў або ўрадаў на саміце ў Гаазе ў 1969 годзе было прынята рашэнне скласці паэтапны план стварэння эканамічнага і валютнага саюза да канца 1970-х.

У кастрычніку 1970 года экспертная група пад старшынствам прэм'ер-міністра і міністра фінансаў Люксембурга П'ера Вернера прадставіла першы ўзгоднены праект стварэння эканамічнага і валютнага саюза ў 3 стадыі (План Вернера). Аднак праект адчуў сур'ёзныя няўдачы праз крызісы, якія пайшлі ў выніку неканверсоўнасці долара ЗША ў золата ў жніўні 1971 года (крах Брэтан-Вудскай сістэмы) і роста цэн на нафту ў 1972 годзе. Спроба абмежаваць ваганне еўрапейскіх валют з дапамогай еўрапейскай валютнай змяі правалілася.

Абмеркаванне ідэі ЭВС аднавілася на Гановерскам саміце ў ліпені 1988 года. Распрацоўкай новага пакрокавага плана стварэння эканамічнага валютнага саюза заняўся спецыяльна створаны камітэт кіраўнікоў цэнтральных банкаў 12 краін-удзельніц на чале са старшынёй Еўрапейскай камісіі Жакам Дэлорам (камітэт Дэлора)[5].

Даклад Дэлора 1989 года вызначыў план увядзення ЭВС у тры этапы, які таксама меў на мэце стварэнне такіх інстытутаў, як Еўрапейская сістэма цэнтральных банкаў (ЕСЦБ), якая атрымала выключнае права вызначэння крэдытна-грашовай палітыкі.

Укараненне эканамічнага і валютнага саюза адбылося ў тры этапы:

Першы этап: 1 ліпеня 1990 г. — 31 снежня 1993 г.[правіць | правіць зыходнік]

Другі этап: 1 студзеня 1994 г. — 31 снежня 1998 г.[правіць | правіць зыходнік]

Трэці этап: з 1 студзеня 1999 г. да сучаснасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ЭВС часам памылкова вызначаюць як «Еўрапейскі валютны саюз». Афіцыйная і правільная назва «Эканамічны і валютны саюз».
  2. Старонка ЕЦБ на сайце Эканамічнага і валютнага саюза
  3. Прамова Густава Штрэземана
  4. Мемарандум Камісіі аб каардынацыі эканамічнай палітыкі і валютнага супрацоўніцтва ўнутры Супольнасці
  5. Verdun A., The role of the Delors Committee in the creation of EMU: an epistemic community?, Journal of European Public Policy, Volume 6, Number 2, 1 June 1999 , pp. 308—328(21)