Маргарыта Брабанцкая
Маргарыта Брабанцкая | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Marguerite de Brabant нідэрл.: Margaretha van Brabant | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маргарыта Артуа | ||||||
Пераемнік | Філіп II Смелы (суправіцель) | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 9 лютага 1323 | ||||||
Смерць |
1380
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Брабанцкі дом, дом Дамп'ер | ||||||
Бацька | Жан III | ||||||
Маці | Марыя д'Эўро | ||||||
Муж | Луі II Мальскі | ||||||
Дзеці | Маргарыта III | ||||||
Дзейнасць | палітыка | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маргарыта Брабанцкая (фр.: Marguerite de Brabant, нідэрл.: Margaretha van Brabant), (1323—1380[1].) — дачка герцага Брабанта Жана III і Марыі д’Эўро, жонка графа Фландрыі Луі II Мальскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Маргарыта нарадзілася 9 лютага 1323 года. Яна была другой дачкой брабанцкага герцага Жана III і Марыі д’Эўро. Дынастычны шлюб яе бацькоў быў заключаны ў 1311 годзе, калі тыя былі яшчэ дзецьмі. Іх першае дзіця, Жанна, нарадзілася ў 1322. Пасля нараджэння Маргарыты ў сям’і з’явілася яшчэ чацвёра дзяцей: Марыя, Жан, Генрых і Готфрыд. Сыны памерлі яшчэ пры жыцці бацькі. Спадчынніцай герцага стала старэйшая з дочак — Жанна.
Калі ў 1337 годзе кароль Англіі Эдуард III прад’явіў свае прэтэнзіі на французскую карону, Жан III, які даводзіўся яму кузенам, стаў яго саюзнікам. У ліпені 1338 года Эдуард III высадзіўся ў Антверпене, а ў ліпені 1339, атрымаўшы папярэдне абяцаныя льгота і ўзнагароду за падтрымку, Жан III даў згоду на заручыны Маргарыты з Эдуардам, старэйшым сынам Эдуарда III. Пасля двух гадоў беспаспяховых ваенных дзеянняў на поўначы Францыі Эдуард III, нягледзячы на перамогу пры Слёйсе, вымушаны быў вярнуцца на радзіму праз адсутнасць сродкаў.
Хоць Жан III прасіў у 1343 годзе папскага дазволу на шлюб сваёй дачкі Маргарыты і прынца Эдуарда, як было абумоўлена загадзя, Эдуарда III саюз з Ніжнімі краінамі ўжо не цікавіў. Яго казна была пустой, і маштабныя ваенныя аперацыі не прыцягвалі яго ўвагу.
У верасні 1345 прадстаўнікі бакоў Францыі і Брабанта сустрэліся ў Сен-Жэрменскім палацы для падпісання папярэдняга пагаднення аб міры. Канчатковы дагавор быў падпісаны ў Сен-Кантэне ў чэрвені 1347 года, паводле якога Брабант станавіўся саюзнікам Францыі. Маргарыта ж, у выніку гэтага дагавора, павінна была выйсці замуж за Луі Мальскага, стрыечнага пляменніка кіруючага караля Францыі Філіпа VI Валуа.
1 ліпеня 1347 года ў Сен-Кантэне адбылося вяселле Маргарыты Брабанцкай і Луі Мальскага, графа Фландрыі. Яго бацька загінуў за год да гэтага ў бітве пры Крэсі, пакінуўшы сыну графства Фландрыю, Невер і Рэтэль. К моманту шлюбу нявесце было 24 гады, а жаніху споўнілася 16. У пары нарадзілася трое дзяцей:
- П’ер (памёр у раннім узросце)
- Карл (памёр у раннім узросце)
- Маргарыта (1350—1405) — атрымала ў спадчыну Фландрыю. Замужам за Філіпам Руўрскім, затым — за заснавальнікам герцагства Бургундскага Філіпам II Смелым; у другім шлюбе мела дзевяць дзяцей.
У 1355 годзе памёр бацька Маргарыты, Жан III, завяшчаўшы Брабант старэйшай дачцэ Жанне. Людовік Мальскі, лічачы сябе спадчыннікам свайго цесця па праве жонкі, уварваўся ў межы герцагства. У жніўні 1356 Жанна і яе муж Венцаслаў Люксембургскі звярнуліся па дапамогу да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV. Карл сустрэўся ў Маастрыхце з прадстаўнікамі ўсіх зацікаўленых бакоў, уключаючы прадстаўнікоў гарадоў. Жанне ўдалося захаваць за сабой тытул і ўладанні, але, не маючы спадчыннікаў, у 1404 годзе яна завяшчала Брабант унуку Луі Мальскага і Маргарыты, дваццацігадоваму Антуану Бургундскаму.
У 1357 годзе адбылося вяселле сямігадовай Маргарыты Фландрскай, дачкі Луі і Маргарыты, і дзевяцігадовага Філіпа Руўрскага, сына каралевы Францыі Жанны Авернскай ад першага шлюбу, які ўжо насіў тытулы графа Бургундскага і Артуа і герцага Бургундыі. Праз тры гады Філіп атрымаў таксама ад маці графства Авернь і Булонь. Але ў 1361 годзе ён памёр ад чумы, не пакінуўшы нашчадства. Графствы Бургундыю і Артуа атрымала ў спадчыну свякруха Маргарыты Брабанцкай Маргарыта Французская, якой Філіп даводзіўся траюрадным пляменнікам. Герцагства Бургундскае кароль Францыі Іаан II Добры праз два гады перадаў свайму сыну Філіпу II Смеламу, за якога Маргарыта Фландрская выйшла замуж у 1369 годзе, праз дзевяць гадоў пасля смерці першага мужа.
Памерла Маргарыта Брабанцкая ў 1380 годзе.
Зноскі
- ↑ Paul Thomas Textes historiques sur Lille et le Nord de la France avant 1789 Архівавана 10 мая 2017., Revue du Nord Année 1930, Volume 16, Numéro 62, pp. 97-112, p. 105
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Семёнов И. С. Христианские династии Европы. Династии, сохранившие статус владетельных. Генеалогический справочник. — С. 61.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маргарыта Брабанцкая
- Брабанцкі дом
- Дом Дамп’ер