Элеанора Кастыльская (каралева Англіі)
Элеанора Кастыльская | |
---|---|
Нараджэнне |
1241 |
Смерць |
28 лістапада 1290 ці 1290[1] |
Месца пахавання | |
Род | Бургундская дынастыя[d] |
Бацька | Фердынанд III Кастыльскі[2] |
Маці | Жана дэ Дамартэн[d][2] |
Муж | Эдуард I[2][3] |
Дзеці | Генрых Англійскі[d], Элеанора Англійская[d][2], Джаана Акрская[d][2], Альфонса, граф Чэстэр[d], Маргарыта Англійская[2], Марыя Вудстокская[d][4], Лізавета Рудланская[d][2], Эдуард II[2], Alice of England[d][4], Joan of England[d][4], Juliana of England[d][4], John of England[d][4], Alice of England[d][4], Berengaria of England[d][4], Blanche of England[d][4], Beatrice of England[d][4], Isabella of England[d][4] і Katherine of England[d] |
Веравызнанне | каталіцтва |
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Элеанора Кастыльская (фр.: Éléonore ou Aliénor de Castille; 1241—1290) — англійская каралева, жонка Эдуарда I, графіня Панцье.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка Фердынанда III — караля Кастыліі і Леона, і Жанны дэ Дамартэн — графіні Панцье. Дата нараджэння ўсталявана паводле апісанняў цырымоніі гадавіны пахавання (1291) — было 49 свечак, якія азначалі працягласць жыцця. Паколькі Фердынанд вярнуўся з вайны ў Андалузіі ў лютым 1241 года, то верагодна Элеанора нарадзілася ў канцы гэтага года.
Прызначалася ў жонкі Цібо II — каралю Навары. Але яго маці Маргарыта дэ Бурбон у 1252 годзе разарвала гэты шлюб.
У 1254 годзе брат Элеаноры Альфонс X заключыў дагавор з Генрыхам III Англійскім, сутнасць якога складалася ў тым, што сын Генрыха Эдуард ажаніцца з яго сястрай і ў пасаг атрымае сумніўныя правы кастыльскіх каралёў на паўднёвафранцузскае герцагства Гасконь. Вяселле адбылося ў Бургасе 18 кастрычніка 1254 года.
Пра першыя гады жыцця Элеаноры ў Англіі практычна нічога не вядома. Падчас баронскай смуты 1260-х яна актыўна падтрымлівала інтарэсы мужа, выклікаўшы са свайго графства Панцье (атрыманага ў спадчыну ад маці) атрад лучнікаў. Падчас паланення Эдуарда трымаўся пад аховай у Вэстмінстэрскім палацы.
З 1266 года, калі мяцежныя бароны былі разбіты ў бітве пры Іўшэме, Эдуард пачаў адыгрываць значную ролю ў кіраванні дзяржавай, і Элеанора як яго жонка стала лічыцца адной з важных палітычных фігур. У 1270 годзе суправаджала мужа ў крыжовы паход. Падчас аблогі Акры Эдуард быў паранены кінжалам і вырашыў вярнуцца дадому. Пара пакінула Палесціну ў верасні 1272 года і на шляху ў Англію даведалася пра смерць караля Генрыха III.
Стаўшы каралевай, Элеанора суправаджала мужа ва ўсіх ваенных паходах. Падчас аднаго з іх, ва Уэльсе, у 1284 годзе нарадзіла сына Эдуарда, які там жа быў каранаваны як прынц Уэльскі.
Элеанора памерла 28 лістапада 1290 года і была пахавана ў Вэстмінстэрскім абацтве. У памяць пра яе Эдуард загадаў паставіць мноства крыжоў, у тым ліку знакаміты Чарынг-Крос.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Элеанора нарадзіла 16 дзяцей, з якіх да паўналецця дажылі шасцёра:
- Элеанора (1269—1297), з 1293 жонка Генрыха III, графа Бара
- Джаана (1272—1307)
- Марыя (1278—1332), манашка ў Амсберы
- Маргарыта (1279—1318), жонка (1290) герцага Жана II Брабанцкага
- Лізавета (1282—1316), 1-ы муж (1297) Ян I Галандскі, 2-і муж (1302) — Хамфры дэ Багун, граф Херэфард.
- Эдуард (1284—1327) — першы прынц Уэльскі, будучы кароль Эдуард II.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Parsons, John Carmi. Eleanor of Castile: Queen and Society in Thirteenth Century England, 1995.
- Parsons, John Carmi, " The Year of Eleanor of Castile’s Birth and Her Children by Edward I ", Mediaeval Studies 46 (1984): 245—265, esp. 246 n. 3.
- Parsons, John Carmi, " 'Que nos lactauit in infancia': The Impact of Childhood Care-givers on Plantagenet Family Relationships in the Thirteenth and Early Fourteenth Centuries ", in Women, Marriage, and Family in Medieval Christendom: Essays in Memory of Michael M. Sheehan, C.S.B, ed. Constance M. Rousseau and Joel T. Rosenthal (Kalamazoo, 1998), pp. 289–324.