Марко́ўнік лясны, ствольны цвет, вадзяны кроп[2] (Anthriscus sylvestris) — від кветкавых раслін роду Маркоўнік (Anthriscus) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).
Шматгадовая[2]травяністая, злёгку апушаная расліна вышынёй 50—120[2] см з тоўстым коранем верацёнападобнай формы. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, моцна разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, тройчы перыстае. Долі лістоў ланцэтападобнай формы, завостраныя, пілаватыя па краі. Ніжняе лісце з доўгімі чаранкамі, сцябловае — сядзячае, з похвамі. Кветкі дробныя, белага колеру з жаўтаватым або зеленаватым адценнем, у парасоніках з 8—15 прамянямі, сабранымі ў шчыткападобныя суквецці. Плод — віслаплоднік даўжынёй 6—8[2] мм.
Святлолюбівая і ценевынослівая расліна, мезафіт і эўтроф (нітрафіл)[4]. Расце на лугах, у светлых лясах, прыбярэжных хмызняках і па берагах вадаёмаў, каля жылля і дарог, на пашах, аблогах, пустках. Цвіце ў маі—ліпені[2].
↑ абвгдЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Кудравец І. Д. Маркоўнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 301.