Перайсці да зместу

Марк Рэнэ дэ Манталамбер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марк Рэнэ дэ Манталамбер
Дата нараджэння 16 ліпеня 1714(1714-07-16)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 1800(1800-03-29)[2] (85 гадоў)
Месца смерці
Жонка Marie-Joséphine de Comarieu de Montalembert[d][4]
Грамадзянства
Род войскаў сухапутныя войскі
Званне дывізійный генерал[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Order of Saint Louis
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марк Рэнэ дэ Мантальбер (франц. Marc-René de Montalembert; 16 ліпеня 1714(1714-07-16)[1][2], Ангулем[3]29 сакавіка 1800(1800-03-29)[2], Парыж[3]) — французскі ваенны дзеяч і тэарэтык фартыфікацыі, дывізійны генерал. Член Парыжскай і Пецярбургскай акадэмій навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1732 г. на вайсковай службе. У 1730—1740 г. удзельнічаў у войнах за польскую і аўстрыйскую спадчыну. У 1750 г. за свой кошт пабудаваў артылерыйскі завод. У 1758 г. выдаў працу, у якой абагульніў вопыт вырабу гармат з жалеза. Пад час Сямігадовай вайны 1756—1763 гг. займаўся фартыфікацыяй, кіраваў будаўніцтвам умацаванняў у Анкламе, Штральзундзе і на в. Алерон. У 1779 г. кіраваў абаронай астравоў Рэ і Экс ад англічанін. Пасля Вялікай французскай рэвалюцыі быў кансультантам ваеннага міністра Л. Карно.

У сваёй працы «Перпендыкулярная фартыфікацыя» (т. 1-11, 1776—1793) рашуча выступаў супраць бастыённай фартыфікацыі, з-за яе нездавальняючага слабога флангавага агню. Высунуў ідэю стварэння фартыфікацыйных франтоў тэнальнага абрысу, дзе б тэналі, ці зломы абарончай лініі, пад прамым вуглом забяспечвалі магутны флангавы агонь. Патрабаваў актыўнай абароны крэпасцяў, узмацнення іх артылерыйскага ўзбраення і пашырэння плошчы шляхам будаўніцтва перад галоўным валам аднаго ці двух ланцугоў фартоў. Гэтую ідэю ён рэалізаваў у праекце фартыфікацыі Шэрбур і, такім чынам, распачаў новы этап у развіцці доўгачасовай фартыфікацыі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Essai sur l’intérêt des nations en général et de l’homme en particulier (1749)
  • La Fortification perpendiculaire, ou essai sur plusieurs manières de fortifier la ligne droite, le triangle, le quarré et tous les polygones, de quelqu'étendue qu’en soient les côtés, en donnant à leur défense une direction perpendiculaire (5 volumes, 1776—1784)
  • Supplément au tome cinquième de la Fortification perpendiculaire, contenant de nouvelles preuves de la grande supériorité du système angulaire sur le système bastionné. L’on y a joint I ̊ un supplément relatif aux affûts à aiguille propre à monter l’artillerie des vaisseaux ; II ̊ un supplément au chapitre IXe du cinquième volume, qui traite des différentes méthodes à employer pour la défense d’une rade (1786)
  • L’Art défensif supérieur à l’offensif, ou la Fortification perpendiculaire, contenant de nouvelles preuves de la grande supériorité du système angulaire sur le système bastionné, divers mémoires avec une addition à la théorie des embrasures, donnée au chapitre cinquième du deuxième volume (1793)

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Marc-René De Montalembert // GeneaStar
  2. а б в г Marc-René Montalembert // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Монталамбер Марк Рене де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://roglo.eu/roglo?lang=en;p=marc+rene;n=de+montalembert;oc=3

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно: ГрГУ, 2006.