Маруга (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маруга
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,8[1] м
Даўжыня 0,81 км
Шырыня 0,71 км
Плошча 0,36 км²
Аб’ём 0,00046 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,6 км
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Сярэдняя глыбіня 1,3[2] м
Басейн
Плошча вадазбору 11,5 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Маруга
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Маруга (Беларусь)
Маруга
Маруга
Маруга (Віцебская вобласць)
Маруга
Маруга
Map

Мару́га — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Маруга (прыток Дзісны), за 36 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 0,3 км на паўночны захад[3] ад гарадскога пасёлка Відзы.

Плошча паверхні 0,36 (0,38[4]) км², даўжыня 0,81 км, найбольшая шырыня 0,71 км, даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Найбольшая глыбіня возера 2,5 м, сярэдняя — 1,3[2] м. Аб’ём вады ў возеры 0,46 млн м³[2]. Плошча вадазбору 11,5 км².
Схілы катлавіны возера вышынёй 3—4 м, ва ўсходняй частцы да 10 м. Берагі сплавінныя, на паўночным усходзе пясчаныя. Мелкаводдзе шырокае. Дно возера выслана сапрапелем, ва ўсходняй і паўночнай частках да глыбіні 1 м трапляюцца пясчаныя адклады. Цалкам зарастае. У возера ўпадаюць 2 ручаі (у т.л. з Відзаўскага возера[1]) і выцякае рака Маруга.

У возеры водзяцца карась, плотка, лешч, лінь і іншыя віды рыб[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]