Марцін Вальзер
Марцін Іаганес Вальзер (Martin Walser; нар. 24 сакавіка 1927, Васербург-на-Бодэн-Зэ, Германія) — нямецкі пісьменнік.
Скончыў Цюбінгенскі ўніверсітэт (1951). Аўтар раманаў «Шлюбы ў Філіпсбургу» (1957), «Палова гульні» (1960), «Адзінарог» (1966), «Па той бок кахання» (1976), «Намаганні душы» (1979), «Прыбой» (1985), «Абарона дзяцінства» (1991), аповесцяў і навел «Хвароба Галістля» (1972), «Лятучы конь» (1978), «Дорле і воўк» (1987), п'ес «Кароткі выезд» (1961) «Дуб і трус» (1962), «Спадар Крот у звышнатуральную велічыню» (1964), «Бойка ў пакоі» (1967) і інш., літаратуразнаўчых прац. Пад уплывам творчасці Б. Брэхта і Ф. Кафкі ў творах у цэнтр увагі ставіць праблему маральных пошукаў, імкнення асобы да самаідэнтыфікацыі ў сучасным свеце. Важнае месца ў раманах і драмах М. І. Вальзера займаюць сацыяльна-крытычныя матывы.
Зноскі
- ↑ Вальзер Мартин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Martin Walser // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Вальзер Мартин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Wir trauern um Martin Walser. Der Rowohlt Verlag trauert um seinen Autor Martin Walser, der am 26. Juli 2023 im Alter von 96 Jahren gestorben ist. — Rowohlt Verlag. Праверана 1 жніўня 2023.
- ↑ Autor Martin Walser in Wasserburg beigesetzt — 2023. Праверана 1 жніўня 2023.
- ↑ Lersch E., Viehoff R. Rundfunk, Politik, Literatur. Martin Walsers früher Erfahrungen bei Süddeutschen Rundfunk zwischen 1949 und 1957 // Schriftsteller und Rundfunk / Hrsg.: J. Hucklenbroich, R. Viehoff — Kon: UVK, 2002. — Т. 2. — S. 213–257. — ISBN 978-3-89669-374-7
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баршчэўскі Л. Вальзер // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Памерлі 26 ліпеня
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Бадэн-Вюртэмбергу
- Пахаваныя ў Баварыі
- Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Члены НСДАП
- Члены Саксонскай акадэміі мастацтваў
- Члены Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжам ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Драматургі Германіі
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Германіі
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ