Марына Мікалаеўна Бяльзацкая
Марына Мікалаеўна Бяльзацкая | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада (4 снежня) 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лістапада 2004 (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | балетмайстар, харэограф, музычны педагог, балерына |
Тэатр | Народны ансамбль танца «Равеснік» |
Узнагароды |
Марына Мікалаеўна Бяльзацкая (4 снежня 1913, Масква — 29 лістапада 2004, Мінск) — беларуская савецкая артыстка балета і балетмайстар. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968), Народная артыстка Беларускай ССР (1977)[1]. Лаўрэат прэміі УЦСПС.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З адзінаццаці год засталася круглай сіратой і выхоўвалася ў доме ў свайго дзядзькі — вядучага танцоўшчыка і балетмайстра Вялікага тэатра, заслужанага артыста РСФСР Жукава Леаніда Аляксеевіча. У 1923 годзе паступіла ў балетны тэхнікум пры Дзяржаўным Акадэмічным Вялікім Тэатры СССР (зараз Маскоўская дзяржаўная акадэмія харэаграфіі ), які скончыла ў 1931[1].
Па заканчэнні, працавала артысткай балета ДАВТ СССР. Пасля здымак у фільме Аляксандрава Вясёлыя рабяты, паступіла артысткай балету ў джаз-аркестр РСФСР, пад кіраўніцтвам Л. Уцёсава , пазней зноў вярталася ў Вялікі Тэатр, працавала ў некалькіх тэатрах аперэты.
Падчас Вялікай Айчыннай Вайны не паспела эвакуіравацца з Масквы разам з тэатрам і была мабілізавана. Па мабілізацыі працавала санітаркай шпіталя з кастрычніка 1941 па люты 1942 года. Пасля дэмабілізацыі, паступіла ў Дзяржаўны Цырк танцоўшчыцай. З 1944 працавала ў джаз-аркестры БССР пад кіраўніцтвам Эдзі Рознера, дзе пазнаёмілася са сваім мужам Адамам Бяльзацкім, музыкантам аркестра.
У красавіку 1946 нарадзіла дачку Лёду, а ў канцы 1946 джаз быў разагнаны (як не савецкі) і шмат якія яго ўдзельнікі (у першую чаргу Э. Рознер) былі арыштаваны. Працавала ў Яраслаўлі ў мясцовым тэатры аперэты і паралельна вяла танцавальны гурток пры Упраўленні Паўн. Жад. дарогі.
З 1947 года — салістка Тэатра музычнай камедыі БССР, з 1949 ансамбля аперэты пры Белдзяржэстрадзе[1].
З 1957 года працавала ў Палацы прафсаюзаў ў якасці педагога-рэпетытара двух балетных студый. У тым жа годзе па свайму пачыну пачала займацца з дзецьмі, якія не прайшлі па конкурсе ў гэтыя балетныя студыі[1]. У пачатку 1958 ансамбль без назвы заняў першае месца ў Рэспубліканскім аглядзе дзіцячай мастацкай самадзейнасці. Калектыў тэрмінова атрымлівае афіцыйны статус, а Марына Мікалаеўна становіцца штатным кіраўніком гуртка народнага танца. 28 лютага ансамбль атрымаў сваю назву — «Равеснік», і гэты дзень лічыцца днём народзінаў калектыву.
У сваіх жыццярадасных, маляўнічых, адзначаных багатай фантазіяй пастаноўках (больш за 100, сярод іх тэматычныя кампазіцыі «З чаго пачынаецца Радзіма», «Піянеры Беларусі», «Дружба народаў», «Ляціце, галубы») балетмайстар улічвала рэальныя фізічныя і псіхалагічныя магчымасці дзяцей[1].
У 1964 годзе калектыў першым з дзіцячых самадзейных калектываў атрымаў званне народны. У 1968 годзе Марына Мікалаеўна атрымлівае званне заслужанага дзеяча культуры БССР, у 1977 годзе — званне народнай артысткі Беларускай ССР. У 1980 ансамбль стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола .
У 1996 годзе з-за шматлікіх рознагалоссяў з кіраўніцтвам пакінула калектыў, «па ўласным» жаданні, але неафіцыйна заставалася яго кіраўніком да канца снежня 1999 года, калі ў ансамбль па патрабаванні начальства быў дасланы новы кіраўнік. Тады ж з ансамбля пайшлі і ўсе тыя, хто раней працаваў пад яе кіраўніцтвам. Памерла Марына Мікалаеўна 29 лістапада 2004 года ў сваёй мінскай кватэры, у доме № 18 па праспекце Машэрава.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Лёда Адамаўна Міхайлідзі — дачка
- Данііл Юр’евіч Міхайлідзі — унук
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне»,
- ордэн «Знак Пашаны»,
- імянныя гадзіннікі ад камандуючага Войскамі Варшаўскага дагавора «За садзейнічанне ва ўмацаванні дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі ВД».
- Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968),
- Народная артыстка Беларускай ССР (1977).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- каля дома N 18 па праспекце Машэрава (былая вул. Варвашэні), дзе Бяльзацкая пражыла апошнія 30 гадоў свайго жыцця, у 2006 годзе ўсталявана мемарыяльная дошка[2]
Зноскі
- ↑ а б в г д Бельзацкая Марина Николаевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 52. — 737 с.
- ↑ Она дарила детям талант и доброту Архівавана 24 студзеня 2018. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бяльза́цкая Марына Мікалаеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 140. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- СЕМЬЯ С ИСТОРИЕЙ. Четыре поколения хореографов Архівавана 27 снежня 2019. (руск.)
- Нарадзіліся 4 снежня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 29 лістапада
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Балетмайстры Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Балетмайстры СССР