Марыс Жанэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыс Жанэн
фр.: Maurice Janin
Генерал Жанен.JPG
Мянушка «Генерал без пашаны»[1]
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1862(1862-10-19)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 1946(1946-04-28)[2] (83 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Прыналежнасць
Гады службы 18801920
Званне Дывізійны генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Марыс Жанэн на Вікісховішчы

П’ер-Цьебо-Шарль-Марыс Жанэн (фр.: Pierre-Thiébaut-Charles-Maurice Janin) (19 кастрычніка 1862, Парыж, Францыя — 28 красавіка 1946, Парыж, Францыя) — французскі ваенны дзеяч і дыпламат. Удзельнічаў у ваеннай інтэрвенцыі ў Расіі падчас грамадзянскай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гімназію ў Версалі. У 1880 г. пачаў ваенную службу. Скончыў ваенную школу ў Сен-Сіры, у 1892 г. — Акадэмію Генеральнага штаба. У 18911892 гг. і ў 19101911 гг. праходзіў стажыроўку ў Расійскай імперыі

У гады Першай сусветнай вайны камандаваў пяхотным палком 135-й брыгады, 55-й пяхотнай брыгадай, працаваў памочнікам намесніка начальніка Генеральнага штаба. У 1916 г. атрымаў званне дывізійнага генерала. З вясны 1916 г. ўзначальваў надзвычайную французскую ваенную місію ў Расійскай імперыі пры Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміі. У канцы 1917 г. адкліканы ў Францыю.

24 жніўня 1918 г. Жанэн быў прызначаны вярхоўным галоўнакамандуючым Антанты маршалам Ф. Фошам камандуючым войскамі Антанты ў Расіі. Асноўнай задачай Жанэна была эвакуацыя войск Чэхаславацкага корпуса ва Уладзівасток і адпраўка іх у Еўропу для папаўнення сіл саюзнікаў на Заходнім фронце. З лістапада 1918 г. — начальнік французскай ваеннай місіі пры Урадзе Дзяржавы Расійскай адмірала А. В. Калчака, галоўнакамандуючы чэхаславацкімі войскамі ў Расіі. 16 снежня 1918 прыбыў у Омск.

Cа студзеня 1919 г. — прадстаўнік Вышэйшага міжсаюзнага камандавання і галоўнакамандуючы саюзнымі войскамі ў Сібіры і на Далёкім Усходзе. Займаў ня добразычлівую, а потым і рэзка варожую пазіцыю ў адносінах да адмірала Калчаку і белага руха ў цэлым. У снежні 1919 г. падтрымаў паўстанне супраць урада Калчака ў Іркуцку. Санкцыянаваў выдачу Калчака эсэраўскаму Палітычнаму цэнтру, што пасля прывяло да забойства Калчака. Дадзеная выхадка з’явілася следствам двайнога падпарадкавання, у якое трапіў генерал (Калчак і саюзніцкае кіраўніцтва), з негатыўным стаўленнем да А. В. Калчака, і сітуацыі, звязанай з практычна узбунтаваўшыміся чэхамі з Чэхаславацкага корпуса.

У 1920 г. Жанэн вярнуўся ў Францыю. Працаваў у Міністэрстве замежных спраў.

Аўтар даследаванняў па руска-турэцкай (1877—1878) і руска-японскай войнах, успамінаў.

Вобраз ў культуры і мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

У 1959 г. выйшаў савецкі фільм «Золотой эшелон».

У 2008 г. выйшаў фільм «Адмиралъ» пра А. В. Калчака, дзе ролю генерала Жанэна выканаў французскі акцёр Рышар Барэнжэ.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Moje ucast na Ceskoslovenskem Boji za Svobodu. — Praha, 1930. — 383 s.
  • Ma mission en Siberie. 1918—1920. — Payot—Paris, 1933. — 307 p.

Зноскі

  1. Окрест Колчака: документы и материалы. / Сост., выявление док-тов, вступ. ст. и комм. А. В. Квакин. — М.: Аграф, 2007. — С. 222—223. — 512 с. — ISBN 978-57784-0335-2.
  2. 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123593921 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 мая 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123593921 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.