Фердынанд Фош

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фердынанд Фош
Ferdinand Foch
Ferdinand Foch pre 1915.jpg
Дата нараджэння

2 кастрычніка 1851(1851-10-02)

Месца нараджэння

Тарб[d], дэпартамент Верхнія Пірэнеі, рэгіён Поўдзень — Пірэнеі, Францыя[1]

Дата смерці

20 сакавіка 1929(1929-03-20) (77 гадоў)

Месца смерці

Парыж, дэпартамент Сена, Францыя[1]

Месца пахавання

Дом інвалідаў

Альма-матар

Політэхнічная школа[d]

Прыналежнасць

Сцяг Францыі Францыя

Род войскаў

French Armed Forces[d] і French Army[d]

Гады службы

1870 — 1929

Званне

Маршал Францыі

Камандаваў

Q2807630?

Бітвы/войны

Франка-пруская вайна
Першая сусветная вайна

Узнагароды і прэміі
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Акадэмічных пальмаў
Ваенны крыж 1914—1918, Францыя Ваенны медаль, Францыя Кавалер Вялікага крыжа ордэна Лепольда I
Рыцар Вялікага крыжа шаноўнага ордэна Лазні
Ордэн Заслуг
Ордэн Белага арла
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За вайсковую доблесць»
Медаль «За выдатную службу»
Ордэн Святога Георгія II ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ваенны ордэн Лачплесіса
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Кавалер Вялікай стужкі ордэна Алаўіцкага трона
Commons-logo.svg Фердынанд Фош на Вікісховішчы

Фердынанд Фош (фр.: Ferdinand Foch; 2 кастрычніка 1851, Тарб20 сакавіка 1929, Парыж) — французскі ваенны дзеяч, маршал Францыі з 6 жніўня 1918.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Сын чыноўніка, праўнук салдата войска Напалеона. Навучаўся ў езуіцкіх каледжах. Пад час франка-прускай вайны ў 1870 пайшоў добраахвотнікам. Служыў у 4 палку пяхоты, але не прымаў удзел у ваенных дзеяннях. Дэмабілізаваны ў сакавіку 1871. Навучаўся на палітэхніка ў Парыжы. Скочыў інжынерную афіцэрскую школу артылерыі. У 1874 атрымаў званне афіцэра ў 24 палку артылерыі. У 1887 скончыў Акадэмію Генеральнага штаба (АГШ). У 18871889 служыў у 3 аддзеле Генеральнага штаба. З 1890 выкладчык стратэгіі ў АГШ. Напісаў шэраг прац пра выкарыстанне напалеонаўскай тактыкі ў тагачасных варунках. У 18951901 прафесар АГШ. Пасля памочнік камандуючага 20 палка артылерыі.

У 1903 атрымаў чын палкоўніка і 35 полк артылерыі. З 1905 генерал брыгады з вызначэннем на каменданта АГШ. З 1911 камандуючы 14 дывізіі, з 1912 8 армейскага корпуса, з 1913 20 армейскага корпуса. На яго чале распачаў удзел у Першай сусветнай вайне.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Напачатку Першай сусветнай вайны ў жніўні XX армейскі корпус пад камандаваннем Фоша браў удзел у «Пагранічнай бітве» і «Латарынгскай аперацыі». З 28 жніўня 1914 камандуючы армейскай групоўкі ў складзе 9 i 11 КА, 42 дывізіі пяхоты і 2 дывізіі кавалерыі. 4 верасня тая групоўка перайменавана ў 9 армію. Пад час Бітвы на Марне яго армія праявіла гераізм і мужнасць. 4 кастрычніка прызначаны памочнікам галоўнакамандуючага ген. Жофра. Каардынаваў усе арміі на Поўначы Францыі.

Пасля Бітвы на Іпры, у студзені 1915, прызначаны камандуючым паўночнай групы армій, з якой браў удзел у розных аперацыях, у тым ліку бітве на Соме. У снежні 1916 звольнены з камандавання групы армій і накіраваны на распрацоўкі планаў на выпадак парушэння нейтралітэту Швейцарыі. У студзені 1917 прадставіў праект плану, які быў зацверджаны. Са студзеня да сакавіка камандаваў 7 і 8 арміямі. У красавіку 1917 быў з місіяй у Італіі, дзе ўзгадняў варункі ўваходу ў тую краіну французскіх і англійскіх войскаў у надзвычайным выпадку. 5 мая 1917 прызначаны камандуючым Генеральным штабам. У студзені 1918, апрача таго, камандзір ваеннай рады саюзнікаў. З сакавіка 1918 каардынатар войска саюзнікаў на Заходнім фронце. У верасні 1918 атрымаў перамогу ў бітве на Марне, якая стала адным з галоўных прычын перамогі над немцамі.

Як камандуючы аб'яднаных войскаў Антанты на Заходнім фронце прымаў безагаворачную капітуляцыю немцаў у Камп'ені. Яго ролю ў перамозе над цэнтральнымі дзяржавамі цяжка пераацаніць.

Паваенны час[правіць | правіць зыходнік]

Надмагілле ў Доме інвалідаў у Парыжы

З 1919 прэзідэнт Вышэйшага Ваеннага Савета. У 19181920 адзін з арганізатараў ваеннай інтэрвенцыі ў Савецкую Расію.

Падтрымліваў незалежнасць Польшчы. Прымусіў немцаў спыніць ужыццё сілы супраць вялікапольскіх паўстанцаў. За гэта 13 красавіка 1923 года дэкрэтам прэзідэнта РП атрымаў званне маршалка Польшчы.

Быў адзначаны 15 красавіка 1923 Вялікім Крыжом (1 класа) ордэна Virtuti Militari і Ордэнам Белага Арла.

Аўтар: "Аб правядзенні вайны", "Успаміны (вайна 1914-1918)". Калі падпісваў Версальскі дагавор, адазваўся пра яе так: «Гэта не мір, гэта перамір'е на дваццаць гадоў».

Вайсковыя званні[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]