Марыя Ундэр
| Марыя Ундэр | |
|---|---|
| эст.: Marie Under | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 27 сакавіка 1883[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 верасня 1980[1][2][…] (97 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Artur Adson[d] і Carl Hacker[d] |
| Дзеці | Hedda Hacker[d] і Dagmar Stock[d] |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэтка, архівістка, перакладчыца, пісьменніца, журналістка |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | |
Марыя Ундэр (эст. Marie Under; 27 сакавіка 1883, Талін, Эстонія — 25 верасня 1980, Стакгольм, Швецыя) — эстонская паэтэса і перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марыя Ундэр нарадзілася ў сям’і настаўніка Фрыдрыха і Ляены Ундэр, бацькі былі выхадцамі з вострава Хіюмаа. Акрамя Марыі, бацькі мелі яшчэ 4 дзяцей.
У 1891—1900 гадах Марыя вучылася ў прыватнай нямецкай жаночай школе ў Рэвелі. У 1902 годзе яна выйшла замуж і з’ехала ў Маскву, дзе жыла да 1906 года, пасля чаго вярнулася ў Рэвель. Складаць вершы яна пачала ў чатырнаццацігадовым узросце.
Свае вершы, напісаныя на нямецкай мове яна падарыла блізкаму сябру, эстонскаму мастаку Антсу Лайкмаа. Лайкмаа пераканаў паэтку пісаць па-эстонску. 2 жніўня 1904 года газета «Постимеес» апублікавала першы верш Марыі Ундэр. Паэтэса карысталася псеўданімам Муці. У 1917 годзе уступае ў літаратурную суполку Сіўру, у гэты перыяд паэзія Ундэр знаходзіцца пад моцным уплывам сімвалізма. Вершы паэткі становяцца жыццярадаснымі, услаўляюць Каханне і Прыроду. Пасля распаду Сіўру ўваходзіць у суполку Тарапіта. Вялікім поспехам карыстаўся яе зборнік «Санеты», які выйшаў у 1917 годзе.
У 1920—1930-я гады Ундэр была адной з найбуйнейшых эстонскіх майстроў слова.
У 1944 годзе, пры наступе Чырвонай Арміі і выгнанні нямецкіх войскаў з Эстоніі, Марыя з сям’ёй эмігравала ў Швецыю, дзе каля года жыла ў лагеры бежанцаў. У 1945 годзе перабралася ў Стакгольм, дзе працавала ў адным з тэатральных музеяў. Займала варожую да савецкай улады пазіцыю, што паслужыла падставай для замоўчвання яе творчасці ў СССР на доўгія гады.
Памерла ў Стакгольме ў 1980 годзе. Пахавалі яе на Лясных могілках Стакгольме.
Увайшла ў складзены у 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя[5].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Sonetid» (па-беларуску: Санеты, 1917)
- «Eelõitseng» (1918)
- «Sinine puri» (1918)
- «Verivalla» (1920)
- «Pärisosa» (1923)
- «Hääl varjust» (па-беларуску: Голас з ценю, 1927)
- «Rõõm ühest ilusast päevast» (па-беларуску: Радасць ад дзівоснага дня, 1928)
- «Õnnevarjutus» (1929)
- «Lageda taeva all» (1930)
- «Kivi südamelt» (па-беларуску: Камень з сэрца, 1935)
- «Mureliku suuga» (1943)
- «Sädemed tuhas» (па-беларуску: Іскры ў попеле, 1954)
- «Ääremail» (па-беларуску: На ўскрайках, 1963)
- «Mu süda laulab» (1981)
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].
Зноскі
- 1 2 Maria Under // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Marie Under // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119247186 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119247186 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Sajandi sada Eesti suurkuju / Koostanud Tiit Kändler. — Tallinn: Eesti Entsüklopeediakirjastus, 2002. — 216 lk. ISBN 998570102X.
- ↑ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Памерлі 25 верасня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Стакгольме
- Пахаваныя ў Эстоніі
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Эстонии
- Пахаваныя на Лясных могілках (Стакгольм)
- Шматмоўныя пісьменнікі