Мары Мадлен дэ Лафает
Мары Мадлен дэ Лафает | |
---|---|
фр.: Marie-Madeleine Pioche de La Vergne de La Fayette | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Madame de la Fayette |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1634[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 1693[5][1][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, гаспадыня літаратурнага салону, раманіст, гісторык, аўтар перапіскі, фрэйліна |
Кірунак | класіцызм і прэцыёзная літаратура[d] |
Мова твораў | французская мова |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Мары́ Мадле́н дэ Лафае́т, графіня дэ Лафает (фр.: Marie-Madeleine Pioche de La Vergne; 18 сакавіка 1634 — 25 мая 1693, Парыж) — французская пісьменніца.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Зацікавілася літаратурай у юнацтве, наведвала найбольш значныя літаратурныя салёны таго часу — салён мадам дэ Рамбуе і салён мадам дэ Скюдэры, а ў сталым узросце заснавала свой уласны салён. Блізка сябравала з Ларашфуко, які пазнаёміў яе з самымі выбітнымі літаратарамі той эпохі.
Першым надрукаваным творам была псіхалагічная навела «Прынцэса дэ Манпансье» (La Princesse de Montpensier, 1662), выдадзеная ананімна. Наступным выйшаў «маўрытанскі» раман «Заіда» (Zaïde, 1669—1671) за подпісам Жана Рэно дэ Сегрэ. Самы знакаміты твор Лафает — раман «Прынцэса Клеўская» (фр.: La Princesse de Clèves) — быў надрукаваны ў 1678, зноў ананімна. Лічыцца, што гэты раман папярэднічае еўрапейскаму псіхалагічнаму раману. Астатнія творы мадам дэ Лафает былі надрукаваны пасля яе смерці.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Madame de La Fayette // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Marie-Madeleine de Lafayette // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах, Görkəmli qadınlar haqqında məlumat bankı, Հայտնի կանանց տվյալների բանկ Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118725939 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118725939 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118725939 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мары Мадлен дэ Лафает