Масквіч-2140

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Масквіч-2140
Агульныя даныя
Вытворца: АЗЛК
Выпуск: 19761988
Зборка: Flag of the Soviet Union.svg СССР Балгарыя НРБ
Клас: малы III групы
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
УЗАМ-412М
4-хуткасная ручная
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4250 мм
Шырыня: 1550 мм
Вышыня: 1480 мм
Колавая база: 2400 мм
Маса: 1035 кг (1080 кг — у камлектацыі «Супер Люкс»)
На рынку
Папярэднік
Infobox-jv-flechesg.png
Папярэднік
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік
Масквіч-2140 SL
Сегмент: В
Іншае
Аб'ём бака: 46 л
Дызайнер: Ігар Зайцаў

Масквіч-2140 — савецкі аўтамабіль малога класа, які вырабляўся ў Маскве на заводзе АЗЛК з 1976 па 1988 год. Уяўляў з сябе глыбока мадэрнізаваны варыянт мадэлі Масквіч-412.

Масквіч-2138 — варыянт гэтага жа аўтамабіля з рухавіком мадэлі «408», вырабляўшыся да 1981 году. М-2140 захаваў у сабе канструкцыю Масквіча-412, аднак ён атрымаў больш сучасны і лепш аздоблены салон (асабліва ў версіі SL), палепшанае знешнее афармленне, больш сучасную і эффектыўную сістэму тармазоў з дыскавымі механізмамі спераду. Аднак акрамя касметычных змен аўтамабіль захоўваў кузаў свайго папярэдніка, а ў след за гэтым — шматлікія недахопы М-412.

Аўтамабіль не займаў першых месцаў у рэйтынгу пераваг пакупнікоў на ўнутранным рынку, а на вонкавы пастаўляўся ў даволі абмежаванай колькасці. Менавіта з перыядам выпуска М-2140 звязаны пачатак «цёмных часоў» у гісторыі маскоўскага аўтазавода. Тым не меней, мадэль усё яшчэ прадавалася і была даволі знакаміта за межамі СССР, у тым ліку і ў Еўропе, асабліва ў краінах, што традыцыйна набывае шмат савецкіх аўтамабіляў , гэта - Фінляндыя і Грэцыя, або Скандынавія. «Адвёрткавая» зборка М-2140 з савецкіх машынакамплектаў ажыццяўлялася ў горадзе Ловеч (НРБ) у 19761986 гг. у аб'ёме да 20 тыс. адзінак у год. Шырока выкарыстоўвался дзяржаўнымі службамі, як у СССР, так і за яго межамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

К сярэдзіне сямідзясятых гадоў АЗЛК апынуўся ў цяжкім стане. Базавая мадэль — Масквіч-412 — хутка састарэла. Спробы распрацоўкі прынцыпова новага аўтамабіля, прамежкавага па класе паміж «Масквічом» і «Волгай», з-за недахопу фінансавання і цэлага шэрагу іншых праблем не паспрыялі поспеху. Экспарт «Масквічоў» хутка скарачаўся. «Масквічы» адрозніваліся яшчэ цалкам сучасным рухавіком і, збольшага, шасі, але мелі састарэлы кузаў і архаічнае абсталяванне салону. Выправіць гэтыя недахопы і «падцягнуць» прадукцыю АЗЛК да ўзроўня ВАЗ'аў, а таксама некалькі ажывіць экспарт павінна была маштабная мадэрнізацыя базавай мадэлі.

Праца над М-2140 была пачата ў 1975 годзе. з самага пачаку вялася мадэрнізацыя кузава для абодвух сямействаў — «Масквіч-1500» і «Масквіч-1360», якія з'яўляліся лагічным працягам добра вядомых маделяў М−412 і М−408, якія даўно вырабляліся. Агрэгаты і вузлы базавых машын, за выключэннем рухавіка і зчаплення, прадугледжваліся аднолькавымі.

Першыя серыйныя М-2140 пачалі сыходзіць з канвеера ў 1976 годзе. Цікава, што пераход ад модэлі «Масквіч-412» да «Масквіч-2140» быў паступовым — некаторыя машыны самага ранняга выпуску захавалі частку кузаўных панэляў і дэталі інтэрьеру ад старой мадэлі. Пазней, ужо пасля пачатку выпуску пачалася распрацоўка мадыфікацыі «Супер Люкс» (SL), у першую чаргу нацэленай на экспартныя рынкі.

Тэхнічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Рухавік: УЗАМ-412М карбюратарны, радны, 4-х цылідровы з вадкасным атужэннем і працоўным аб'ёмам 1478 см³. Максімальная магутнасць 75 к.с. пры 5800 аб/хвіл.;
  • Карюратар: К-126Н ці ДААЗ-2140;
  • Каробка хуткасцей: чатырохступеністая;
  • Памеры: даўжыня - 4250 мм, шырыня - 1550 мм, вышыня - 1480 мм, клірэнс - 173 мм, колавая база - 2400 мм.;
  • Вага: 1035 кг (1080 кг — у камлектацыі «Супер Люкс»).

Апісанне канструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненні ад М-412, мадэль 2140 атрымала мадэрнізаваны кузаў з больш сучасным афармленнем пярэдней і задняй частак і новай светлатэхнікай, якая адправядала патрабаванням бяспекі сярэдзіны сямідзясатых гадоў. Акрамя таго, «Масквіч-2140» быў абсталяваны адпавядаючымі міжнародным стандартам пярэднімі дыскавымі тармазамі, клямары якіх мелі па дзве пары рабочых ціліндраў, двухконтурнай сістэмай магістраляў з аварыйнай кантрольнай лямпай уцечкі тармазной вадкасці, і вакуумным умацняльнікам. З'явіўся новы салон з траўмабяспечнымі панэллю і стырном і сучаснай сістэмай органаў кіравання, а таксама сядзеннямі з падгалоўнікамі. Прадугледжвалася аздабленне інтэр'еру перфараваным скурамітам або варсістай тканінай разнастайных колераў і іхных камбінацый (чорны, цёмна-шэры з чорным, бардовы з малінавым, цемна-зялёны з малахітавым, і гэтак далей).

Сістэма светлавой сігналізацыі папоўнілася аварыйнай сігналізацыяй (характэрна, што сістэма аварыйнай сігналізацыі з'явілася на «Масквічы» раней, чым на «Жыгулях»); стоп-сігналы і ўказальнікі паваротаў днём гарэлі больш ярчка, ноччу ж для прадухілення асляплення кіроўцаў машын, якія рухаюцца ззаду — слабей, пераход на «начны» рэжым адбываўся аўтаматычна пры ўключэнні вонкавага асвятлення.

у 1976 годзе аналагічную мадэрнізацыю прайшлі ўніверсалы і фургоны, якія атрымалі пярэднее апярэнне, абсталяванне салону і тармазную сістэму па тыпу «Масквіча-2140».

Мадэрнізацыі[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з деючай галіновай нармаллю, рэстайлінгавы седан «Масквіч» з рухавіком УЗАМ-412 атрымаў індэкс «Масквіч-2140», мадыфікацыя з рухавіком М-408 пазначалася як «Масквіч-2138».

Пазначэнне іншых версій таксама прывялі ў адпаведнасць з Нармаллю: з рухавіком М-408 — «Масквіч-2136» (універсал) і «Масквіч-2733» (фургон), раней — мадэлі 426 і 433; з рухавіком УЗАМ-412 — «Масквіч-2137» (універсал) і «Масквіч-2734» (фургон), раней — дадэлі 427 і 434. З кастрычніка 1978 года выраблялася "вясковая" версія-мадыфікацыя М-21406, абсталёўвалася дэфарсаваным рухавіком УЗАМ-412Д (68 к.с.), які працаваў на нізкаактанавым бензіне А-76, а таксама пярэднімі барабаннымі тармазамі (якія дазвалялі выкарыстоўваць тармазную вадкасць БСК, не такую дэфіцытную ў вёсках, як «Нева»), узмацнёнымі рэсорамі і спружынамі, задняй буксірнай правушынай, шынамі з універсальным малюнкам пратэктара, абаронай картэра рухавіка. Пазней аўтамабіль мог камплектавацца і дыскавымі пяреднімі тармазнымі механізмамі. Знешне такія машыны адрозніваліся адсутнасцю дэкаратыўных каўпакоў на колах.

Масквіч-1500 SL

З лістапада 1979 года быў асвоены выпуск мадыфікацыі М-21403 з рухавіком УЗАМ-412Д і ручнымі органамі кіравання, якія прызначаліся для інвалідаў з абмежаванай рухомасццю ног. Ручныя рычагі тормазу і счаплення знаходзіліся па абодвуз баках ад рулявога кола. Гэта прымушала выпускаць стырно з рук пры адначасовым іх націсканні. «Запарожац» гэтага недахопа не меў, бо гэтыя рычагі націсківаліся адной рукой. Цікава, што органы сацзабеспячэння кампенсавалі інваліду-ветэрану кошт толькі базавай інваліднай мадэли «Запарожац», а розніцу ў кошце з «Масквічом» (прыкладна 4 тыс. руб. у сярэдзіне васьмідзясятых) трэба было аплачваць за свой кошт.

З лістапада 1980 года пачаўся выпуск мадыфікацыі М-2140-117 («Супер Люкс») ці Масквіч-1500 SL. Аўтамабіль атрымаў новую — так званую «нізкую» — прыборную панэль і іншае аздабленне салона, вытворчасці югаслаўскай фірмы «Сатурнус» (Saturnus), а таксама — новыя заднія ліхтары, больш шырокія пластыкавыя бамперы з хромаванымі накладкамі і молдынгі югаслаўскай вытворчасці.

Асобныя партыі аўтамабіляў дадзенай мадыфікацыі ўпершыню ў савецкай практыцы афарбоўвалі «металікам». Менавіта Масквіч-1500SL у 80-х стаў асноўнай экспартнай прадукцыяй АЗЛК, калі не лічыць зборачныя камплекты М-2140 для НРБ, але асаблівага распаўсюджвання за межамі рынкаў краін СЭУ не атрымаў.
25 жніўня 1980 года з канвеера зышоў трохмільённы аўтамабіль маркі «Масквіч» — гэта была машына мадэлі «2140», а 17 верасня 1986 года з канвеера зышоў чатырохмільённы аўтамабіль маркі «Масквіч», гэтым аўтамабілем быў Масквіч-1500 SL.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Сямейства 1500[правіць | правіць зыходнік]

  • Масквіч-2140 — базавы седан сямейства «1500». Вырабляўся ў 1976—1988 гг.;
  • Масквіч-2140Д — мадыфікацыя з дэфарсіраваным рухавіком УЗАМ-412Д пад бензін А-76. Асабліва дэфіцытная мадыфікацыя з-за адноснай таннасці і большай распаўсюджанасці 76-га бензіну (асабліва ў сельскай мясцовасці);
  • Масквіч-214006(214007) — экспартная мадыфікацыя;
  • Масквіч-2140-117(ці Масквіч-2140SL) — версія «Супер Люкс». Выраблялася ў 1981—1987 гг.;
  • Масквіч-214006(7)-117 — версія «Супер Люкс», экспартная мадыфікацыя;
  • Масквіч-2140-121 — мадыфікацыя таксі, з дэфарсіраваным двигателем пад бензін А-76, таксаметрам і аздобай з скуразамяняльніка. Выраблялася ў 1982—1987 гг.;
  • Масквіч-21403 — мадыфікацыя з ручным кіраваннем для інвалідаў. Выраблялася ў 1980—1987 гг.
  • Масквіч-21406 — мадыфікацыя для сельскай мясцовасці з дэфарсіраваным рухавіком, барабаннымі тармазамі ўсіх колаў, узмацнёнай рэсорнай падвескай і буксіровачнымі правушынамі. Выраблялася ў 1979—1987 гг.;
  • Масквіч-21401 — мадыфікацыя для медыцынскай дапамогі;
  • Масквіч-21402 — экспартная мадыфікацыя з правым рулём. Мадыфікацыя М-214026 прызначалася для памяркоўнага, а М-214027 для трапічнага клімату;
  • Масквіч-2315 — камерцыйная мадыфікацыя з кузавам пікап, якая збіралася дробнымі партымі ў 1984—1988 гг. на базе бракаваных кузавоў седан і універсал;
  • Масквіч-2137 — базавы універсал сямейства «1500». Вырабляўся ў 1976—1985 гг.;
  • Масквіч-2734 — камерцыйная фургон. Вырабляўся ў 1976—1983 гг.
  • Moskvitch 1600 Rallye — ралійная мадыфікацыя. Асноўныя адрозненні ад базавай мадэлі — фарсіраваны рухавік 412-2В (412Г) з двухвалавай васьмі васьміклапаннай ГБЦ, аб'ёмам 1.6 літра, моцнасцю 130 к.с.
  • AZLK 1600 SL RALLYE — ралійная мадыфікацыя. Асноўныя адрозненні ад базавай мадэлі — фарсіраваны рухавік аб'ёмам 1.6 літра, моцнасцю 145 к.с.(выкарыстоўваліся падвоеныя карбюратары Weber 45DCOE) КПХ КП-9, 2 амартызатара на кожнае кола, пярэднія дыскавыя тормазы з чатырохпоршневымі супартамі, пярэднія і заднія стабілізатары папярочнай устойлівасці, на заднім мосце аўтамабіля быў усталяваны паралелоаграм Уата.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калектыў аўтараў НДІАТ. пад рэд. Лапшына, В. І. g // Кароткі Аўтамабільны Дапаможнік НДІАТ. — 10-е выд. — М.: Транспорт, 1983. — С. 31-32. — 220 с.
  • Калектыў аўтараў. Аўтамабілі «Масквіч» мадэляў 2140, 2138: Рамонт. — 3-е выд. — М.: Транспорт, 1993. — 295 с. — ISBN 5-277-01744-5
  • Яромкін В. Інтэрв'ю з Ігарам Зайцавым, былым галоўным дызайнерам АЗЛК // АвтоРевю : Часопіс. — М., 2002. — № 5.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]