ВАЗ-2101

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ВАЗ-2101
Агульныя даныя
Вытворца: ВАЗ
Выпуск: 19701988
Зборка: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Клас: Малы першай групы
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
Платформа: Fiat 124, ВАЗ-2101
ВАЗ-2101, ВАЗ-21011
4-ступеньчатая, механічная
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4073 мм
Шырыня: 1611 мм
Вышыня: 1382 мм
Колавая база: 2424 мм
Маса: 955 кг
На рынку
 
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік
Іншае
Аб'ём бака: 39 л

ВАЗ-2101 «Жыгулі» (на экспартных рынках прадаваўся як Lada 1200) — савецкі заднепрывадны легкавы аўтамабіль з кузавам тыпу седан. Першая мадэль, якую вырабілі на Волжскім аўтамабільным заводзе. За ўвесь час вытворчасці (з 1970 па 1988 гады) ВАЗ вырабіў 4,85 млн аўтамабіляў ВАЗ-2101 усіх мадыфікацый з кузавам седан.

На аснове ВАЗ-2101 было створана так званае «класічнае» сямейства аўтамабіляў ВАЗ, якое знаходзілася на канвееры да 17 верасня 2012 года.

У 2000 годзе ВАЗ-2101 быў названы лепшым расійскім аўтамабілем XX стагоддзя па выніках усерасійскага апытання, якое правеў часопіс «За рулём»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

16 жніўня 1966 года ў Маскве было падпісана генеральнае пагадненне паміж італьянскай кампаніяй Fiat і савецкім Знешгандлем аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ў галіне распрацоўкі легкавых аўтамабіляў. У яго рамках быў зацверджаны праект будаўніцтва аўтазавода на тэрыторыі СССР. Гэтым пагадненнем вызначаліся і самі мадэлі: два аўтамабіля ў камплектацыі «норма» з кузавамі седан (ВАЗ-2101) і ўніверсал (ВАЗ-2102), і аўтамабіль «люкс» (ВАЗ-2103). У якасці прататыпа для «нормы» адразу быў вызначаны Fiat 124, які атрымаў у 1967 годзе тытул «Аўтамабіль года».

Улетку 1966 года праходзіла першае знаёмства савецкіх спецыялістаў з італьянскім аўтамабілем. У ходзе выпрабаванняў на дарогах СССР у аўтамабіляў выявіліся сур'ёзныя праблемы з даўгавечнасцю кузава і задніх дыскавых тармазоў. Невялікі дарожны прасвет і адсутнасць буксірных правушын рабілі праблематычнай эксплуатацыю машын на прасёлку. Ніжневальны рухавік — абсалютна бесперспектыўны з пункту гледжання далейшага развіцця канструкцыі. Усе заўвагі савецкіх спецыялістаў былі ўлічаны італьянскімі канструктарамі. Усяго ў канструкцыю Fiat 124 было ўнесена звыш 800 змен. Адаптаваны варыянт атрымаў назву Fiat 124R.

Першыя шэсць аўтамабіляў ВАЗ-2101 былі сабраны 19 красавіка 1970 года, але рытмічная праца галоўнага канвеера пачалася ў жніўні. Да пачатку 1971 года ў Тальяці сабралі 21 530 «адзінак», а ў 1971 годзе гэтая колькасць узрасла да 172 175 аўтамабіляў, а пік выпуску ВАЗ-2101 прыйшоўся на 1973 год, калі было сабрана 379 007 экзэмпляраў. На праектную моц завод выйшаў у 1974 годзе.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Базавыя[правіць | правіць зыходнік]

  • ВАЗ-2101 — базавы варыянт, рухавік 1,2 л. (1970–1983); Выраблена 2.710.930 асобнікаў[2].
ВАЗ-21011
  • ВАЗ-21011 — так званая «адзінаццатая» — асноўныя змены прыйшліся на мадыфікацыю кузава, салон якога атрымаў больш зручныя па форме пярэднія сядзенні і некалькі змененыя органы кіравання, а таксама попельніцы, якія былі перанесены з задніх падлакотнікаў у панэлі дзвярэй. У дадатак да гэтага мадыфікацыя атрымала больш магутны 69-моцны рухавік працоўным аб'ёмам 1,3 л. Гэтыя аўтамабілі маюць іншую рашотку радыятара, у ніжняй частцы панэлі перадка з'явіліся чатыры дадатковыя прарэзы, для найлепшага паветрапрытоку да радыятара сістэмы ахаладжэння. Бамперы страцілі «іклы» і атрымалі ў замест гумавыя накладкі па перыметры. На стойках кузава ВАЗ-21011 ззаду пачалі месціць адтуліны спецыяльнай выцяжной вентыляцыі салона, якія прыкрывалі арыгінальнымі рашоткамі, стоп-сігналы і паказальнікі павароту атрымалі адбівальнікі. На аўтамабіль пачалі ўсталёўваць ліхтар задняга ходу (1974–1983).
  • ВАЗ-21013 — адрозніваецца ад ВАЗ-21011 рухавіком ВАЗ-2101 меншай магутнасці (працоўны аб'ём 1,2 л) (19771988). Экспартны варыянт (Lada 1200s) меў адрознае аздабленне: акантоўкі фар, рашотка радыятара і вонкавае люстэрка былі чорнага колеру, колы — ад 2103, а ў салоне — сядзенні з падгалоўнікамі[3].

Гл. таксама : ВАЗ-2102 — мадыфікацыя з кузавам універсал.

Для краін з левабаковым рухам[правіць | правіць зыходнік]

ВАЗ-21012
  • ВАЗ-21012 і ВАЗ-21014 — праварульныя мадыфікацыі ВАЗ-2101 і ВАЗ-21011 адпаведна;

З ротарна-поршневым рухавіком[правіць | правіць зыходнік]

Працы па стварэнні на ВАЗе ротарна-поршневага рухавіка пачаліся ў 1974 годзе, а у 1976 годзе было выраблена 30 эксперыментальных узораў ротарна-поршневых рухавікоў ВАЗ-311 (1 секцыйны, магутнасцю 70 к.с.). Аўтамабіль на базе ВАЗ-21011 аснашчаны гэтым рухавіком атрымаў назву ВАЗ-21018. У перыяд 1979–1980 гг. выраблена 260 аўтамабіляў[4].

У красавіку 1980 выраблена першая доследна-прамысловая партыя аўтамабіляў ВАЗ-21019 з рухавіком ВАЗ-411 (2 секцыйны, 120 к.с.).

Адмысловыя[правіць | правіць зыходнік]

  • ВАЗ-2101-94 — дадзеная мадыфікацыя ўяўляла сабой ВАЗ-2101, укамплектаваны рухавіком працоўным аб'ёмам 1,5 л ад ВАЗ-2103. Аўтамабіль у першую чаргу прызначаўся для міліцыі і спецслужбаў.
  • ВАЗ-21016 — кузаў ВАЗ-2101 з 1,3 л рухавіком ВАЗ-21011.[5]

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Рухавік: чатырохтактны, карбюратарны, радны, з верхнім размяшчэннем размеркавальнага вала, аб'ёмам 1198 см³, магутнасцю 47,2 к.с. пры 5600 аб/хв.
  • Карбюратар: двухкамерны вертыкальны ДААЗ-2101 (Weber 32 DCR) з паслядоўным адкрыццём дроселяў.
  • Каробка перадач: чатырохступеньчатая з касазубымі шасцернямі пастаяннага счаплення і сінхранізатарамі — пярэдняга ходу, і прамазубай — задняга.
  • Галоўная перадача: касазубая з перадатачным лікам 4,3.
  • Дынаміка: разгон да 100 км/г за 20 секундаў, максімальная хуткасць складае 145 км/г.

Дыск шырынёй 4,5 цалі і з вылетам 37 мм меў восем вентыляцыйных адтулін авальнай формы. На машынах перыяду 1970-1974 гг. таксама маглі ставіцца і іншыя дыскі — з шаснаццаццю круглымі адтулінамі. У першыя гады дыскі фарбаваліся ў срэбны колер, аднак пазней на ўсе аўтамабілі 2101 усталёўваліся толькі дыскі з авальнымі адтулінамі, афарбаваныя ў шэра-белы колер. Цэнтральную частку вобада закрываў храмаваны каўпак[6]. Ва ўсіх мадыфікацыях для ўнутранага рынку аўтамабілі камплектаваліся дыяганальнымі шынамі И-151[7].

Адрозненні ад Fiat 124[правіць | правіць зыходнік]

Замест ніжневальнага рухавіка (73х71,5 мм) ВАЗ-2101 атрымаў новы верхневальны рухавік (76х66 мм). Маючы такую ж ступень сціску (8,8) матор меў большую магутнасць (64 к.с. супраць 60 к.с. пры 5600 аб/хв). Круцільны момант павялічыўся з 87 Н·м да 89 Н·м (пры 3400 аб/хв).

У каробцы перадач былі ўзмоцнены сінхранізатары. Павялічылі памер счаплення: 200 мм замест 182 мм у «Фіата».

Пярэдняя падвеска ВАЗа у параўнанні з прататыпам канструктыўна не змянілася, але амаль усе яе элементы, у тым ліку рычагі і пальцы шаравых апор, узмацнілі. Ззаду, замест спружыннай падвескі з трыма штангамі і стабілізатарам спераду, ужылі іншую — на пяці штангах. Ад задніх дыскавых тармазоў адмовіліся на карысць барабанных. Кожны з асобных контураў тармазоў мае ўласны бачок для тармазной вадкасці, у італьянскай мадэлі бачок адзіны.

Знешне машыны мала адрозніваліся. Кузаў быў узмоцнены, маса вырасла прыкладна на 100 кг (955 кг у параўнанні з 855 кг у Фіата 124). Пацяжэнне часткова скампенсавана павелічэннем магутнасці рухавіка. Іклы на бамперах у «Жыгулей» былі большыя чым у «Фіата». Ручкі дзвярэй — выцяжныя, замест кнопкавых. На панэлі прыбораў замест сігнальнай лямпы перагрэву рухавіка з'явіўся датчык тэмпературы ахалоджвальнай вадкасці. У салоне ВАЗ-2101 атрымаў магчымасць трансфармацыі сядзенняў у паўнавартасныя спальныя месцы.

У спорце[правіць | правіць зыходнік]

«Тур Еўропы-1971»

Упершыню на старт міжнародных спаборніцтваў Лада выйшла ў 1971 годзе. Дэбют адбыўся на ралі-марафоне «Тур Еўропы», арганізаваным нямецкім аўтаклубам ADAC. Экіпаж Касціціса Гірдаускаса і Ульдзіса Мадравіца выйграў марафон у класе «1300» і заняў другое месца ў абсалютным заліку. Экіпаж Якава Лук'янава і Аляксандра Карамышава паказаў трэці вынік у класе і дзявяты ў абсалютным заліку[8].

У чэмпіянаце свету па ралі ВАЗ-2101 выступалі да 1982 года.

Зноскі

  1. Референдум // За рулём : часопіс. — 2000. — № 01. — С. 10-13. (руск.) 
  2. Символ минувшего века // За рулём : часопіс. — 2011. — № 9. — С. 156–165.(руск.) 
  3. Экспортный вариант: 12 неожиданных фактов о редких Жигулях (руск.) . zr.ru (19 лютага 2020). Праверана 20 лютага 2020.
  4. Киселева, Р. А. Борис Поспелов. — Тальяці: АВТОВАЗ, 2006. — С. 96–101. — (Творцы АВТОВАЗа.). — 500 экз.(руск.) 
  5. Кароткі аўтамабільны дапаможнік НВІАТ. — выданне дзясятае, перапрацаванае й дададзенае. — Масква: «Транспорт», 1985. — С. 26. — 220 с. — 350 000 экз.
  6. Колёса страны советов: заводские диски автомобилей ВАЗ (руск.) . kolesa.ru (23 верасня 2015). Праверана 29 студзеня 2020.
  7. По следам Pirelli и Michelin: история штатных шин автомобилей ВАЗ (руск.) . kolesa.ru (28 лістапада 2015). Праверана 29 студзеня 2020.
  8. Самый первый спорткар Lada: как он появился и что выиграл? (руск.) . ru.motor1.com (19 красавіка 2020). Праверана 22 красавіка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вершыгора В.А., Зельцэр В.І., Пяткоў К.Б. Аўтамабілі ВАЗ. — Масква: Транспорт, 1974. — 368 с.(руск.) 
  • Катляроў В.А. Высокай думкі полымя. — Тальяці: АВТОВАЗ, 2000. — 357 с.(руск.) 
  • Каліскі В.С., Манзон А.І., Нагула Г.Е. Дапаможнік кіроўцу-аматару. — Кіеў: Техника, 1975. — 256 с.(руск.) 
  • Аўталегенды СССР. ВАЗ-2102 «Жыгулі» («DeAgostini») №15. 2010. ISSN 2071-095X. (руск.) 
  • Аўталегенды СССР. ВАЗ-2101 «Жыгулі» («DeAgostini») №25. 2011. ISSN 2071-095X. (руск.) 
  • Вкус Жигулёвского. ВАЗ-2101 и Fiat 124: ищем разницу. И находим // За рулём : часопіс. — 2018. — № 9. — С. 120–121.(руск.) 

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]