Медаль ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай
руск.: Медаль ордена преподобной Евфросинии Полоцкой
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва руск.: Медаль ордена преподобной Евфросинии Полоцкой
Краіна  Беларусь
Тып Медаль Беларускай праваслаўнай царквы
Дата заснавання 23 снежня 2004
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага

Медаль ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай (руск.: Медаль ордена преподобной Евфросинии Полоцкой) — узнагарода Беларускай праваслаўнай царквы. Заснаваны рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 10-11 кастрычніка 2004 года і зацверджаны Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II 23 снежня 2004 года. З імем прападобнай Ефрасінні Полацкай звязаны падзвіжніцкія працы па заснаванні манастыроў, праваслаўнага манаства і духоўнай асветы на зямлі Беларусі.

Статут[правіць | правіць зыходнік]

Медаль мае адну ступень. Медаль прападобнай Ефрасінні Полацкай носіцца на левым боку грудзей і размяшчаецца паводле пераліку медалёў пасля медаля ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага.

Медалём прападобнай Ефрасінні Полацкай узнагароджваюцца манахі і прыхаджанне Беларускай Праваслаўнай Царквы за шматгадовую і актыўную духоўна-асветніцкую, катэхізічную і місіянерскую дзейнасць, якія зрабілі адмысловы ўнёсак у справу заснавання і адраджэння манастыроў, дабрачынную дапамогу, накіраваную на аднаўленне праваслаўных святынь на Беларускай зямлі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Медаль мае форму крыжа-квадрыфолія, памер якога 35,5x35,5 мм, верхні канец яго завяршаецца вушкай для падвескі да калодкі. Сегменты канцоў крыжа пакрыты зялёнай эмаллю. Паміж канцамі асноўнага крыжа выступаюць міліметровыя сегменты малога крыжа.

Аверс медалю займае круглы пазалочаны медальён дыяметрам 20 мм з выявай прападобнай Ефрасінні. Святая трымае ў правай руцэ крыж, у левай — храм. Выява прападобнай Ефрасінні рэльефна адчаканена. Злева і справа ад прападобнай, на ўзроўні яе плячэй, на матавым поле пазалочанага медальёна адчаканены гарызантальны надпіс у адзін шэраг: «ПР ЕВФРОСИНИЯ». Медальён атачае 3 мм зялёнае кольца з надпісам стылізаваным шрыфтам у адзін шэраг: «ПРЕПОДОБНАЯ ЕВФРОСИНИЯ ИГУМЕНИЯ ПОЛОЦКАЯ+».

Рэверс медаля паліраваны і мае выпуклы гарызантальны надпіс стылізаваным шрыфтам у пяць радкоў: «Возсия благодать в подвизех жития Твоего». Медаль падвешана да прамавугольнай вертыкальнай латуневай калодкі, вышыня якой складае 52,7 мм. Шырыня адпавядае шырыні, абцягвальнай стужачкі (24 мм). Стужачка працягнута ў прарэзы ўверсе і ўнізе калодкі. Стужачка на калодцы зялёнага колеру з больш цёмнай гладкай выявай шасціканцовага крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай. На адваротным боку калодкі маецца прыстасаванне для мацавання. Уручаецца медаль у аксамітавым ці пластыкавым футарале.

З медалём выдаецца грамата зялёнага колеру памерам 210x296 мм у развароце.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]