Ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага
Ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага | |
---|---|
руск.: Орден преподобномученика Афанасия Брестского | |
Арыгінальная назва | руск.: Орден преподобномученика Афанасия Брестского |
Краіна | Беларусь |
Тып | Ордэн Беларускай праваслаўнай царквы |
Кім уручаецца | БПЦ |
Дата заснавання | 14 жніўня 2010 |
Статус | уручаецца |
Чарговасць узнагарод | |
Старэйшая | Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага |
Малодшая | Ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай |
Ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага (руск.: Орден преподобномученика Афанасия Брестского) — узнагарода Беларускай праваслаўнай царквы. Заснаваны рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 26 сакавіка 2010 года і зацверджаны Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам 14 жніўня 2010 года. З імем прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага непарыўна звязаны падзвіжніцкія працы па абароне і захаванні праваслаўнай веры на зямлі Беларусі, заснаванні манастыроў і храмаў.
Статут ордэна
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага мае дзве ступені:
- Ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага I ступені;
- Ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага II ступені.
Ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага носіцца на правым боку грудзей і размяшчаецца пасля ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага і перад ордэнам святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.
Ордэн прызначаны для ўзнагароджання асоб, які актыўна працуюць на ніве свяціцельскага, святарскага і місіянерскага служэння ў перайманне служэнню і подзвігу прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аверс ордэна першай ступені ўяўляе сабой прамы чатырохканцовы крыж з пашыранымі канцамі, з якіх кожны падзелены яшчэ на два вострыя канцы. Крыж пакрыты эмаллю гематытавага (вішнёвага) колеру і абведзены выпуклым пазалочаным рантам. На васьмі вострых канцах — пазалочаныя шарыкі, а паміж імі — паўкружжы з пазалочаных прамянёў, кожны з якіх ахоплівае па аграненым крышталі. Паўзверх першага крыжа накладзены другі крыж меншага памеру, таксама чатырохканцовы, з пашыранымі канцамі, і абведзены такім жа выпуклым пазалочаным рантам, але пакрыты белай эмаллю. Паміж канцамі крыжа выходзяць пазалочаныя прамяні, а ў яго цэнтры змяшчаецца аблямаваны пазалочаным рантам круглы эмалевы медальён з паясной выявай прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага, які ў правай руцэ трымае праваслаўны крыж. На ўзроўні плячэй прападобнамучаніка праходзіць надпіс у два радкі стылізаваным шрыфтам: «ПРЕПОДОБНОМУЧЕНИК АФАНАСИЙ БРЕСТСКИЙ». Памеры ордэна: 75х75 мм.
Рэверс ордэна чысты і гладкі, з матавай пазалотай. На адваротным боку маецца гарызантальнае прыстасаванне для мацавання.
Ордэн другой ступені ордэна ўяўляе сабой прамы чатырохканцовы крыж з пашыранымі канцамі. Паміж канцамі крыжа выступае канеліраваная падкладка з закругленымі кончыкамі прамянёў. Медальён у цэнтры крыжа мае трохі большы дыяметр, чым на ордэне першай ступені.
Да ордэна першай ступені выдаецца грамата чырвонага колеру памерам А4 у развароце (210х296 мм) з выявай ордэна прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага на першай палове пярэдняга боку.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Положение о наградах Белорусской Православной Церкви Архівавана 14 кастрычніка 2020. (руск.)