Перайсці да зместу

Пераклад Бібліі Сёмухі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біблія Сёмухі
Поўная назва Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету кананічныя ў беларускім перакладзе
Іншыя назвы Пераклад Сёмухі
Мова беларуская
НЗ выдадзены 1995
Поўная Біблія апублікавана 2002
Некананічныя (другакананічныя) кнігі не ўключаны
Аўтар(ы) Васіль Сёмуха
Перакладзена з Сінадальны пераклад, Лізавецінская Біблія
Мова крыніцы руская, царкоўнаславянская
Выдавец World Wide Printing
Наклад 10 000
Канон праваслаўны
Вэб-старонка Беларуская Палічка
Быццё (Роду) 1:1-3 На пачатку стварыў Бог неба і зямлю. А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданьню, і Дух Божы лунаў над вадою. І сказаў Бог: хай будзе сьвятло. І сталася сьвятло.
Пс 1:1-2 Псальма Давідава. Дабрашчасны той муж, што ня ходзіць на раду бязбожных, і не стаіць на дарозе грэшных, і не сядзіць на зборні распустаў; а ў законе Гасподнім воля ягоная, і пра закон Ягоны ўдзень і ўначы разважае!
Ян 3:16 Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае.
2 Цім 3:16-17 Усё Пісаньне боганатхнёнае і карыснае для навучаньня, для выкрыцьця, для выпраўленьня, для настаўленьня ў праведнасьці, каб быў дасканалы Божы чалавек, да ўсякае добрае справы падрыхтаваны.

Перакла́д Сё́мухі — пераклад усёй Бібліі, здзейснены Васілём Сёмухам і выдадзены ў 2002 годзе ў Мінску тарашкевіцай.

Васіль Сёмуха, які спярша пачынаў працу над перакладам Біблійнай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы, у 1995 годзе выдаў уласны пераклад Новага Запавету і Псалтыру з царкоўнаславянскай мовы.

У 2002 выйшаў пераклад усяе Бібліі, здзейснены пад рэдакцыяй місіянера Юркі Рапецкага (Канада) з дапамогай мітрапаліта Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мікалая. Асновай гэтага выдання стаў рускі Сінадальны пераклад 1876 года.

Сёмухаў пераклад вельмі багаты моўна, аднак крытыкуецца за «непрыкрытую вольнасць у перакладзе цяжкіх месцаў, дыялектнае напісанне біблейскіх імёнаў, нарэдка да страты іх запаветнай этымалогіі»[1]; акрамя таго, даследчыца Ірына Дубянецкая, доктар сакральнай філасофіі, заўважае, што крыніца перакладу — руская Сінадальная Біблія — мае сама па сабе шмат тэкстуальных памылак[2].

  • Новы Запавет. Псалтыр / Пераклад В.С. Сёмуха. — Мн.: ВЦ «Бацькаўшчына», 1995. — 489 с. — 5 700 экз. — ISBN 985-6026-06-7.
  • Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету кананічныя ў беларускім перакладзе. — Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. — 1535 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.
  1. Родаў Г. Я. З гісторыі перакладу Бібліі на ўсходнеславянскіх тэрыторыях . а. Сяргей Сурыновіч. Жывы Журнал (14 лістапада 2008). Праверана 21 ліпеня 2013.
  2. Ірына Дубянецкая, Глеб Лабадзенка. Ірына Дубянецкая: Беларусь 1000 гадоў жыве без Бібліі . Блог Глеба Лабадзенкі (20 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 5 чэрвеня 2021.