Минское слово

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арыгінальная
назва
руск.: Минское слово
Тып газета

Рэдактар Дзмітрый Васільевіч Скрынчанка[d]
Заснавана 3 студзеня 1906
Спыненне публікацый 15 чэрвеня 1912
Палітычная прыналежнасць рускі нацыяналізм[d] і заходнерусізм
Галоўны офіс

«Мінскае слова» — газета рускага нацыяналістычнага кірунку, якая выдавалася ў Мінску з 3 студзеня 1906 па 15 чэрвеня 1912[1]. Рэдактарам газеты быў Д. В. Скрынчанка, які адначасова быў рэдактарам «Мінскіх епархіяльных ведамасцяў». Да 2 лістапада 1906 газета называлася «Минская речь». Газета стала выходзіць ва ўмовах узмацнення ўплыву рускіх нацыяналістычных настрояў у Беларусі (да прыкладу, чарнасоценцы і акцябрысты на выбарах у III і IV Дзяржаўныя думы атрымалі ў беларускіх губернях абсалютную большасць месцаў[2]), праводзіла антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю, падтрымлівала ідэі заходнерусізма.

Д. В. Скрынчанка пісаў:

«З адкрыццём „Мінскага слова“ пачалася, я бы сказаў, новая эпоха ў грамадскім жыцці Беларусі, патуль небывалая па сваёй нацыянальна-рускай энергіі; ніколі яшчэ тут не біла такім ключом руская нацыянальная думка»

Скрынченко Д. В. Мои воспоминания [1]

Вялікае садзейнічанне ў аснаванні і выданні «Мінскага слова» аказаў епіскап Мінскі і Тураўскі Міхаіл[ru][3][4]. Неўзабаве пасля яго смерці ў канцы мая 1911 года Д. В. Скрынчанка зачыніў газету з прычыны рознагалоссяў з новымі духоўнымі і свецкімі ўладамі.

Зноскі

  1. http://www.minck.ru/minck-1-3-28.html
  2. http://slovo.ws/urok/historyofbelarus/20/006.html
  3. Скрынченко Д. В. По поводу текущих событий // Минские епархиальные ведомости, 1909. № 22.
  4. Колмаков В. Верный сын православного отечества // Воронежские епархиальные ведомости. — № 3 (70). — 2003 (у сеціве)