Савецкая вуліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Савецкая (Мінск))
Савецкая вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Працягласць ~700 м
Паштовы індэкс 220010
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Савецкая вуліца — часткова пешаходная вуліца ў Мінску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца ў 1930-х гадах. Удалечыні бычныя Чыгуначная царква і дом Сямёна Сушы

Цяперашняя Савецкая раней была часткай Захар’еўскай вуліцы. Правы бок вуліцы забудаваны ў 18751908 гг. Левы — няцотны — аформіўся ў 1976 г.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Бярэ свой пачатак ад скрыжавання з вуліцай Бабруйскай і ідзе да скрыжавання з вуліцай Свярдлова, упіраючыся ў будынак гасцініцы «Мінск». Частка вуліцы ідзе па плошчы Незалежнасці.

Аб’екты на вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Забудова вуліцы Савецкай на плошчы Мяснікова

На Савецкай размешчаны: Дом урада, Чырвоны касцёл, дамы Уніхоўскага і Абрампольскага ў стылі мадэрн, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. На Савецкай, 6, знаходзіцца Беларуская транспартная пракуратура, на Савецкай, 9 — Міністэрства па падатках і зборах.

Плошча Мяснікова, пачатак вуліцы Савецкай, дамы № 2, 4, 6, 8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940 / Кніга 1