Перайсці да зместу

Дом пад шпілем (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
жылы дом
Дом пад шпілем
53°54′38″ пн. ш. 27°34′06″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Сталінская архітэктура і неакласіцызм
Архітэктар Марк Ліфшыц
Элкано Гальдштэйн
Уладзімір Ісачэнка
Дата пабудовы 1952 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000056шыфр 713Г000056
Вышыня 43 м
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом пад шпі́лем — жылы дом у Мінску, які месціцца на рагу Камуністычнай і Чырвонай вуліц 14/1. Пабудаваны ў 1952 годзе паводле праекта Марка Ліфшыца і Элкано Гальдштэйна.

Праект дома распрацаваны аўтарскім калектывам у інстытуце «Ваенпраект». На горадабудаўнічым савеце 17 красавіка 1951 года пры разглядзе эскізнага праекта комплексу Уладзімір Адамавіч Кароль адзначыў: «Я надаю гэтай забудове важнае значэнне. Яна фарміруе адно з самых характэрных месцаў горада. Увесь гэты комплекс у хуткім часе будзе гучаць чароўнай сімфоніяй у архітэктуры сталіцы»[1].

Будаванне дома пачалося ў пасляваенныя гады ў складзе комплексу дамоў для афіцэрскіх сем’яў. Комплекс уключае дамы № 14, 16, 18 на вуліцы Камуністычнай і № 3, 5 на вуліцы Чырвонай. Жыллё для афіцэрскага складу будавалася побач з будынкам Беларускай ваеннай акругі (цяпер — Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь)[2].

Вежу будынка спраектаваў архітэктар Уладзімір Ісачэнка. На вежы пэўны час месціўся вышкавы выведвальны пункт[3].

План першага паверха

Будынак пяціпавярховы, Г-падобны ў плане. Пастаўлены на ўзгорку, арыентаваны на набярэжную ракі Свіслач. Вуглавая частка — васьмігранны эркер, завершаны трох’ярусным ліхтаром са шпілем[4] з нержавеючай сталі з лаўровым вянком, у які ўмантавана зорка (выраблены на Маскоўскім заводзе металаканструкцый)[1]. Шпіль з’яўляецца вышыннай дамінантай кампазіцыі. Вулічныя фасады амаль раўназначныя, завершаны развітым карнізам на мадульёнах. 3 паверхі апрацаваныя буйным рустам, на 4-м і 5-м балконы аформленыя парталамі з пілястрамі і трохвугольнымі франтонамі. З боку Камуністычнай вуліцы зроблены праезд. Дваравыя фасады вырашаныя сціпла[4].

Першы паверх выкарыстоўваецца гандлёвымі ўстановамі, чатыры верхнія паверхі — жылыя, аднолькавай планіроўкі (двухкватэрныя секцыі з трыма і чатырма пакоямі). Планіроўка жылых секцый індывідуальная[4].

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Дом пад шпілем быў адным з найвышэйшых мінскіх будынкаў пасляваеннага часу: ад узроўню зямлі да зоркі на шпілі — амаль 43 метры[5].

Зноскі

  1. а б К 90-летию со дня рождения Э. М. Гольдштейна 28.03.1923 — 28.07.2006
  2. Святлана Шыдлоўская. Дом, в котором я живу — Под шпилем (руск.). vminsk.by / web.archive.org (20 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2018. Праверана 9 ліпеня 2018.
  3. Уладзімір Валожынскі. Дом под шпилем (руск.). minsk-old-new.com (23 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2018. Праверана 9 ліпеня 2018.
  4. а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  5. Магда Крапак. Улицы нашего города: Коммунистическая – скромное обаяние ностальгии (руск.). minsknews.by (17 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2018. Праверана 9 ліпеня 2018.